Такую назву сваёй творчай рабоце дала Кіра Калюцік, юная мастачка з Дзятлава, якая прыняла ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, што праводзіў сайт «ОZ.BY» — буйнейшы інтэрнэт-магазін Беларусі.
Мастацкі конкурс быў прымеркаваны да 16-годдзя інтэрнэт рэсурсу. Удзел у творчым выпрабаванні прымалі юныя мастакі ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў. Арганізатары конкурсу прапанавалі ім паразважаць над тэмай «Кім я стану праз 16 гадоў».
Кіра Калюцік убачыла сябе ў будучым мастачкай. Азы творчасці яна пакуль яшчэ толькі асвойвае ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў, якую наведвае на працягу двух гадоў. Да гэтага Кіра разам са сваёй сяброўкай Ірынай Авярчук наведвала мастацкі гурток.
Паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе сайта «OZ.BY» Кіры прапанавала яе мама. Над малюнкам дзяўчынка працавала на працягу вечара, аднак, тым не менш, яе работа ўвайшла ў тройку лепшых.
Малюнак «Я мастак. Восень» зможа пабачыць шырокае кола гледачоў. Работы пераможцаў конкурсу ўпрыгожылі серыю лімітаваных паштовак, якую выпусціў інтэрнэт-рэсурс «ОZ. BY». Сродкі ад продажу паштовак пойдуць на дабрачынныя мэты.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…