Categories: Падзеі

Молада – не зелена

Сельгасвытворчы кааператыў “Хвінявічы” ганарыцца сёння адным са сваіх маладых спецыялістаў. Як кажа старшыня гаспадаркі Мікалай Бубноўскі, галоўны інжынер Юрый Маслоўскі – гэта молада, але не зелена, такога чалавека можна рыхтаваць сабе на змену. За два гады хлопец праявіў сябе адказным, ініцыятыўным спецыялістам. На ім цяпер “трымаецца” ўвесь аўтапарк і механічная майстэрня кааператыву, у падпарадкаванні – амаль 100 чалавек. Пра жыццёвы выбар, станаўленне ў прафесіі і планы на будучыню малады чалавек расказаў карэспандэнту газеты “Перамога”.

— Сам я родам з Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адвучыўшыся ў Жыровіцкім тэхнікуме на механіка, прыехаў па размеркаванні на Дзятлаўшчыну. Адпрацаваў паўгода на пасадзе інжынера па забеспячэнні, і прызвалі ў войска. Увесь тэрмін адслужыў у Мінску, у войсках МУС, а дэмабілізаваўшыся, вярнуўся працаваць у гаспадарку.

— Як спатрэбілася на практыцы адукацыя, атрыманая ў тэхнікуме?

— Жыровіцкі каледж даў вельмі добрую пачатковую базу. Аднак кожны дзень рэальнай працы ў гаспадарцы дадае вопыту і новых практычных ведаў. За апошнія два гады мае веды, атрыманыя ў час вучобы, пашырыліся працэнтаў на 100. Цяпер, калі атрымліваю спецыяльнасць інжынера па тэхнічных працэсах у сельскай гаспадарцы ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце і ведаю ўсё гэта на практыцы, мне нашмат прасцей разумець вучэбны курс.

— Тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні ўжо даўно мінуў. Ці з’яўлялася жаданне змяніць месца працы?

— Магчымасцяў гэта зрабіць насамрэч было шмат. Пакуль быў на вытворчай практыцы, папрацаваў у розных гаспадарках вобласці. Ды і па заканчэнні службы было ажно 11 выклікаў на службу па кантракце ў розныя роды войскаў. Але для сябе вырашыў, што прадоўжу працаваць у сельскай гаспадарцы, у СВК “Хвінявічы”.

— Адкуль такая прыхільнасць да гэтай справы?

— З сельскай гаспадаркай я знаёмы з самага дзяцінства. Гэта галіна мне звыклая. Уся мая сям’я на малой радзіме працуе ў мясцовай гаспадарцы: малодшы брат працаваў галоўным аграномам, цяпер служыць у войску, тата працуе галоўным заатэхнікам.

— Як падначаленыя ўспрымаюць маладога кіраўніка?

— Напачатку крыху скептычна ставіліся да мяне: маўляў, не справіцца. Аднак былі людзі, якія вельмі мне дапамаглі асвоіцца на пасадзе галоўнага інжынера, зразумець, што ад мяне патрабуецца, і якасна спраўляцца са сваімі абавязкамі. Словы падзякі за добрую навуку хачу выказаць свайму галоўнаму настаўніку ў гаспадарцы Аляксандру Андрэевічу Барысенку, які працаваў тут раней галоўным інжынерам.

— Ці вялікая гаспадарка ў галоўнага інжынера? Як спраўляецеся з абавязкамі?

— Машынна-трактарны парк гаспадаркі налічвае каля 60 адзінак самаходнай перасоўнай тэхнікі і прыкладна столькі ж – прычапной. У гарачую сельскагаспадарчую пару ў поле выходзяць больш за 50 машын. Як і ў любой працы, ёсць дні больш напружаныя, ёсць больш лёгкія. Стараюся спраўляцца.

— Чаго больш у справах галоўнага інжынера – тэхнічнай, кіруючай працы ці папяровай?

— Найбольш тэхнічнай і кіруючай працы. Трэба ўнікаць у работу транспарту ў гаспадарцы, вызначаць аб’ём работы для спецыялістаў і рабочых. Разам з тым, трэба пастаянна падтрымліваць у належным стане тэхніку і рыхтаваць яе да сезонных работ. Летась мехмайстэрня СВК “Хвінявічы” стала другой у раёне па падрыхтоўцы рамонтнай майстэрні да рамонту тэхнікі ў зімовых умовах і пастаноўцы тэхнікі на зімовае захоўванне. Было шмат зроблена па добраўпарадкаванні майстэрні, па выкананні дзяржстандартаў. Чакаем вынікаў сёлетняга спаборніцтва, спадзяюся, таксама будзем у лідарах.

— Што захапляе, акрамя працы, тэхнікі?

— Люблю займацца спортам. Сёлета на турыстычным злёце працуючай моладзі каманда СВК “Хвінявічы” заняла першае месца ў раёне, а затым – стала пераможцай у вобласці. Я ўдзельнічаў у сілавых відах спаборніцтваў – армрэслінгу, перацягванні каната.

— Што жадаеце ад будучыні, дзе яе бачыце?

— Хачу атрымаць вышэйшую адукацыю, падымаць планку вышэй, кар’ерна расці. А ў асабістым жыцці – вядома, стварыць сям’ю, пабудаваць дом і выгадаваць у ім сваіх будучых дзяцей. У бліжэйшай перспектыве бачу сябе ў СВК “Хвінявічы”. Тут я пачынаў расці як спецыяліст і, спадзяюся, прадоўжу гэта рабіць. А пакінуць усё набытае і дзесьці зноў пачынаць з нуля – гэта не па мне.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

50 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

60 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

3 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago