Пытанне: ці шмат праводзіцца ў нашым раёне прафілактычных мерапрыемстваў для папярэджання злачынстваў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:

– Такія мерапрыемствы праходзяць рэгулярна. Апошнія меры прафілактычнага ўздзеяння на грамадзян пэўных катэгорый праводзіліся ў пачатку ліпеня. Супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама наведалі грамадзян, не занятых у эканоміцы (не працуюць), якія стаяць на ўліку за хатні гвалт, асоб, якія вярнуліся з ЛПП. З імі праводзіліся прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці вядзення законапаслухмянага ладу жыцця і працаўладкавання.

У рамках правядзення мерапрыемстваў аб’яўлены і прыменены тры ахоўныя прадпісанні, праведзены тры медыцынскія агляды аб магчымасці накіравання ў ЛПП, накіравана адна заява ў суд Дзятлаўскага раёна для вырашэння пытання аб накіраванні ў ЛПП. Мабільныя групы адпрацоўвалі забаўляльныя ўстановы і месцы масавага адпачынку грамадзян на тэрыторыі раёна. Таксама па месцы жыхарства наведана 26 сем’яў, у якіх непаўналетнія дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, сем непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Адпрацаваны шэсць асоб, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд, а таксама 22 асобы, асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации