13 ліпеня сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў падатковых органаў – адзначаюць спецыялісты, якія стаяць на варце эканамічнай бяспекі і фінансавай стабільнасці нашай дзяржавы.
На Дзятлаўшчыне гэта калектыў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне, які ўзначальвае Іван Гірык.
З цёплымі словамі віншавання і шчырымі пажаданнямі напярэдадні свята да іх завітала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.


Яна падзякавала калектыву за выніковую і плённую работу, пажадала і надалей прафесійных поспехаў, развіцця, стабільнасці, сямейнага шчасця і дабрабыту, чыстага мірнага неба над галавой.
Вольга Антонаўна прыйшла не з пустымі рукамі: Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама за асабісты ўклад у забеспячэнне кантролю за выплатай адзінага маёмаснага плацяжу, спагнаннем дзяржаўнай пошліны ў даход бюджэту і ў сувязі з прафесійным святам яна ўручыла вядучаму рэферэнту ўпраўлення Таццяне Бойка.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga