Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў Дзятлаўшчыну з рабочым візітам.
Разам са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і намеснікам старшыні Дзмітрыем Баравіком яны праінспектавалі ход работ па мадэрнізацыі лазнева-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры, якія набліжаюцца да завяршэння.


Па словах прадстаўніка кампаніі-падрадчыка ТАА “Зодчий” (г. Слонім), праект рэалізаваны на 85 %, усе асноўныя работы выкананы, цяпер праводзяцца дадатковыя. Аб’ект праходзіць экспертызу, якая завершыцца на пачатку снежня. Фінансаванне ідзе стабільна. Калі грунтоўных заўваг не будзе, работы мяркуецца завяршыць да канца года.









– Лазнева-аздараўленчы комплекс у Дзятлаве – адзін з самых чаканых аб’ектаў для жыхароў раёна. Аб гэтым сведчаць і звароты на прыём грамадзян, – адзначыў Андрэй Жамойда. – У ходзе наведвання будоўлі ўпэўніўся, якая вялікая работа была зроблена па рэканструкцыі комплексу, засталіся фінальныя штрыхі. Веру ў тое, што экспертыза будзе пройдзена дастойна, будаўнікі выканаюць узятыя на сябе абавязальніцтвы, і ў блізкай будучыні мы разам станем сведкамі адкрыцця на Дзятлаўшчыне новага цэнтра прыцягнення дзяцей і дарослых.



Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga