У рамках рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы наркаманіі і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб у Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна для навучэнцаў 8-11 класаў адбылася стрым-канферэнцыя з выпраўленчай калоніяй-пасяленнем № 26 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці. На ёй прысутнічалі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Дзяніс Жыбарт, участковы інспектар Арына Грыб, асобы, якія адбываюць пакаранне за ўчыненне падобных злачынстваў.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні, якія датычацца незаконнага абароту і ўжывання наркотыкаў. Cпікеры мерапрыемства расказалі навучэнцам аб прычынах свайго ўцягвання ў злачынную дзейнасць, цяжкасцях выхаду з крымінальнага асяроддзя і магчымасцях пераацэнкі жыцця. Навучэнцы і педагогі школы, а таксама ўстановаў адукацыі раёна, якія ў рэжыме анлайн-канферэнцыі прысутнічалі на сустрэчы, мелі магчымасць задаць пытанні аб адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, умовах утрымання ў папраўчай установе. Навучэнцам даведзена інфармацыя аб наступствах ужывання і незаконнага абароту наркатычных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Другая частка канферэнцыі была прысвечана кібербяспецы, махлярству ў сетцы Інтэрнэт, абароне лічбавай інфармацыі. Навучэнец установы адукацыі, прызнаны пацярпелым па крымінальнай справе, звязанай з блакіраваннем мабільнага тэлефона з дапамогай выдаленага ўваходу ва ўліковы запіс, расказаў удзельнікам стрым-канферэнцыі пра абставіны здарэння і адзначыў важнасць выканання правілаў кібербяспекі.
Наталля КАПКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga