Categories: Падзеі

Традыцыі Старога Новага года

Традыцыя двойчы сустракаць Новы год з’явілася пасля ўвядзення грыгарыянскага календара. Розніца з юліянскім календаром, па якім жыла наша краіна да рэвалюцыі, складала на пачатак XX стагоддзя 13 дзён.

Розніца паміж грыгарыянскім і юліянскім календарамі паступова павялічваецца. У 2100-м годзе яна складзе ўжо 14 дзён, а нашы нашчадкі будуць адзначаць наступленне Старога Новага года ў ноч з 14 на 15 студзеня.

На Русі ў гэты дзень адзначалі дзень памяці Святога Васіля Вялікага, або, як казалі ў народзе, Васільеў дзень. Яго шанавалі як падаўца зямной урадлівасці, звярталіся да яго з малітвай аб дабрабыце і добрай ураджайнасці ў надыходзячым годзе. Стравы са свініны былі галоўным пачастункам у славянскіх вёсках. У заможных дамах на стале цэлы тыдзень стаяла свіная галава. А вось стравы з рыбы ці птушкі есці не прынята: шчасце можа сплысці або паляцець з дома. У гэты дзень абавязкова варылі кашу, прычым, з працэсам падрыхтоўкі гэтай стравы было звязана нямала прыкметаў. Калі каша зварылася, глядзелі, ці поўны гаршчок. Каша не павінна з яго «ўцячы», гэта лічылася дрэннай прыкметай. Яшчэ горш, калі гаршчок трэсне. Гэта прадказвала бяду ўсяму дому. А вось калі каша ўдалася, у доме будзе шчасце і дабрабыт. Няўдалую кашу не елі, а выкідалі ў раку.

Калі ў ноч з 13 на 14 студзеня неба яснае і зорнае, то прадказвалі добры ўраджай ягад. Раніцай 14 студзеня трэба падтрасаць пладовыя дрэвы ў садзе: нашы продкі верылі, што гэта засцеражэ дрэвы ад шкоднікаў.

Апошнім часам у славянскіх краінах з’явілася традыцыя гатаваць на Стары Новы год варэнікі з сюрпрызам. Па знаходцы можна выказаць здагадку, што чакае чалавека ў новым годзе. Напрыклад, манета — да падарунка, гузік — да абноўкі.

На вячэру, як і на Куццю, прынята збірацца ўсёй сям’і. Вельмі важна, каб адзенне ў гэты дзень было чыстае і свежае. Пасля вячэры трэба абавязкова зайсці да суседзяў і папрасіць адзін у аднаго прабачэння за магчымую віну, каб Новы год сустрэць у міры і згодзе.

Вечар напярэдадні Новага года дае шанц хлопцам, якія пацярпелі няўдачу ўчас сватання. Менавіта ў гэты вечар можна зрабіць другую спробу з добрым вынікам.

Народныя прыкметы ў Стары Новы год

Калі сонца высока ўзыдзе, увесь год будзе шчаслівым.

Калі цёплае снежнае надвор’е, то лета будзе дажджлівым.

Калі ў дзень Старога Новага года ў дом першай зойдзе жанчына — гэта да няшчасця, а калі мужчына — да дабрабыту.

Калі ў першы дзень у доме дастаткова грошай, то і на працягу ўсяго года сям’я не будзе мець патрэбу ў іх.

Калі ў гэты дзень на стале будзе шмат страваў са свініны, то год будзе прыбытковым.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago