У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па тэме “Аб арганізацыі работы публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці” на чале з начальнікам упраўлення Аленай Клімовіч, з удзелам намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Вадзіма Бяляткі.
З асноўнай тэмай прысутных азнаёміла Анастасія Пекар. Спыняючыся на прафесіяналізме супрацоўнікаў, нагадала, што па выніках 2025 года калектыў Мастоўскай раённай бібліятэкі быў удастоены вышэйшай рэспубліканскай галіновай узнагароды, у намінанты якой установы бібліятэчнай сістэмы трапляюць рэдка – спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Расказала яна і пра іншыя дасягненні бібліятэк Прынёмання, іх работу з чытачамі і насельніцтвам, арганізацыю выстаў, асветніцкую функцыю.
Не абышлі ўвагай удзельнікі сустрэчы і праблемныя пытанні, сярод якіх папаўненне парка бібліобусаў, фондаў, абарачальнасць кніг, спісанне літаратуры, старэнне кадраў, работа сумяшчальнікаў, работа інтэграваных устаноў, аказанне платных паслугаў і іншыя.
Спецыялісты падзякавалі дзятлаўчанам за прэзентацыю работы бібліятэк і сферы культуры ў цэлым, эстэтыку і карысны вопыт.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка таксама адрасаваў гасцям словы ўдзячнасці, што для правядзення сустрэчы выбралі менавіта Дзятлаўскі раён, пажадаў бібліятэкам вобласці плённай работы і выканання ўсіх намечаных планаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…