Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў Дзятлаўшчыну з рабочым візітам.

Разам са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і намеснікам старшыні Дзмітрыем Баравіком яны праінспектавалі ход работ па мадэрнізацыі лазнева-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры, якія набліжаюцца да завяршэння.

Па словах прадстаўніка кампаніі-падрадчыка ТАА “Зодчий” (г. Слонім), праект рэалізаваны на 85 %, усе асноўныя работы выкананы, цяпер праводзяцца дадатковыя. Аб’ект праходзіць экспертызу, якая завершыцца на пачатку снежня. Фінансаванне ідзе стабільна. Калі грунтоўных заўваг не будзе, работы мяркуецца завяршыць да канца года.

– Лазнева-аздараўленчы комплекс у Дзятлаве – адзін з самых чаканых аб’ектаў для жыхароў раёна. Аб гэтым сведчаць і звароты на прыём грамадзян, – адзначыў Андрэй Жамойда. – У ходзе наведвання будоўлі ўпэўніўся, якая вялікая работа была зроблена па рэканструкцыі комплексу, засталіся фінальныя штрыхі. Веру ў тое, што экспертыза будзе пройдзена дастойна,  будаўнікі выканаюць узятыя на сябе абавязальніцтвы, і ў блізкай будучыні мы разам станем сведкамі адкрыцця на Дзятлаўшчыне новага цэнтра прыцягнення дзяцей і дарослых.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

12 минут ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

22 минуты ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

1 час ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

1 час ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

2 часа ago

Бібліятэкі – не толькі кнігі, а цэлы Сусвет

25 лістапада ў Дзятлаўскім раёне праходзіць выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб…

2 часа ago