Categories: Падзеі

Дэпартамент аховы МУС: вынікі мінулага года

У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС прайшла аператыўная нарада асабістага складу і адміністрацыйна-кіраўніцкага складу аддзела.

 

Абмеркавалі вынікі службовай дзейнасці ў другім паўгоддзі 2017 года і задачы па яе ўдасканаленні на першую палову 2018 года.

Мерапрыемства узначальвалі першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС палкоўнік міліцыі Сяргей Раманчук, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Біль, начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Харошка і пракурор раёна саветнік юстыцыі Алег Велічко.

Спачатку з уступным словам выступіў начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Харошка, а затым запрасіў абвясціць справаздачы аб выкананых работах за мінулы год камандзіра ўзвода міліцыі лейтэнанта міліцыі Дзяніса Грынцэвіча і старэйшага інспектара-інжынера групы сродкаў і сістэмаў аховы маёра міліцыі Уладзіміра Андрукевіча.

Так, Дзятлаўскім аддзелам Дэпартамента аховы МУС па стане на 31 снежня 2017 года ахоўваецца 254 аб’екты, з іх — 134 жылыя дамы (памяшканнi грамадзян). За мінулы год з аб’ектаў, якія пад аховай, не дапушчана крадзяжоў. Затрымана 10 грамадзян, якія падазраваліся ў здзяйсненні злачынстваў.

Па сігнале трывогі нарады груп выязджалі 851 раз, з іх 204 — на спрацоўванне трывожнай сігналізацыі. Больш за 330 грамадзян былі затрыманыя за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў.

Каб забяспечваць ахову аб’ектаў, у якіх няма тэлефонных ліній і якія знаходзяцца далёка ад горада, на пульт цэнтральнага назірання аддзела падключылі 36 аб’ектаў і памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян.

На ахоўную дзейнасць у 43 юрыдычных асобаў ёсць ліцэнзія. Заключана 54 дагаворы па аказанні ахоўных паслугаў на 115 аб’ектах ліцэнзіятаў. Праведзена 768 фізічных маніторынгаў ажыццяўлення аховы аб’ектаў ведамаснымі вартаўнікамі. Дарэчы, было выяўлена і 5 парушэнняў нясення службы.

Работнікі аховы арганізацый прайшлі ацэнку ведаў. Усяго праверылі 72 работніка, 3 з іх прайшлі праверку паўторна.

Дзятлаўскаму аддзелу Дэпартамента аховы МУС дадзена шмат плюсаў у працы, аднак на нарадзе былі выяўлены некаторыя пажаданні. Першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Сяргей Раманчук параіў звярнуць увагу на працу электраманцёраў з заказчыкамі, каб паменшыць колькасць ілжывых спрацоўванняў трывожна-ахоўнай сігналізацыі. Таксама ён парэкамендаваў засяродзіць працу на пашырэнне ахоўных паслугаў.

Пракурор раёна саветнік юстыцыі Алег Велічко даў параду засяродзіць намаганні аховы на выяўленне адміністрацыйных правапарушэнняў і папярэджанне парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Мерапрыемства скончылася прыемнымі сюрпрызамі.

Падзяку начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы атрымалі памочнік камандзіра ўзвода міліцыі прапаршчык міліцыі Д. Дорда і міліцыянер-вадзіцель групы затрымання старшына міліцыі Г. Папроцкі.

Падзячным лістом начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны міліцыянер узвода міліцыі прапаршчык міліцыі А. Альшэўскі і міліцыянер-кінолаг групы затрымання старшына міліцыі У. Жанко.

Юлія БАКУНОВІЧ
Фота аўтара

Стоит почитать:

Што такое фізічны маніторынг?

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago