Традыцыя двойчы сустракаць Новы год з’явілася пасля ўвядзення грыгарыянскага календара. Розніца з юліянскім календаром, па якім жыла наша краіна да рэвалюцыі, складала на пачатак XX стагоддзя 13 дзён.

Розніца паміж грыгарыянскім і юліянскім календарамі паступова павялічваецца. У 2100-м годзе яна складзе ўжо 14 дзён, а нашы нашчадкі будуць адзначаць наступленне Старога Новага года ў ноч з 14 на 15 студзеня.

На Русі ў гэты дзень адзначалі дзень памяці Святога Васіля Вялікага, або, як казалі ў народзе, Васільеў дзень. Яго шанавалі як падаўца зямной урадлівасці, звярталіся да яго з малітвай аб дабрабыце і добрай ураджайнасці ў надыходзячым годзе. Стравы са свініны былі галоўным пачастункам у славянскіх вёсках. У заможных дамах на стале цэлы тыдзень стаяла свіная галава. А вось стравы з рыбы ці птушкі есці не прынята: шчасце можа сплысці або паляцець з дома. У гэты дзень абавязкова варылі кашу, прычым, з працэсам падрыхтоўкі гэтай стравы было звязана нямала прыкметаў. Калі каша зварылася, глядзелі, ці поўны гаршчок. Каша не павінна з яго “ўцячы”, гэта лічылася дрэннай прыкметай. Яшчэ горш, калі гаршчок трэсне. Гэта прадказвала бяду ўсяму дому. А вось калі каша ўдалася, у доме будзе шчасце і дабрабыт. Няўдалую кашу не елі, а выкідалі ў раку.

Калі ў ноч з 13 на 14 студзеня неба яснае і зорнае, то прадказвалі добры ўраджай ягад. Раніцай 14 студзеня трэба падтрасаць пладовыя дрэвы ў садзе: нашы продкі верылі, што гэта засцеражэ дрэвы ад шкоднікаў.

Апошнім часам у славянскіх краінах з’явілася традыцыя гатаваць на Стары Новы год варэнікі з сюрпрызам. Па знаходцы можна выказаць здагадку, што чакае чалавека ў новым годзе. Напрыклад, манета — да падарунка, гузік — да абноўкі.

На вячэру, як і на Куццю, прынята збірацца ўсёй сям’і. Вельмі важна, каб адзенне ў гэты дзень было чыстае і свежае. Пасля вячэры трэба абавязкова зайсці да суседзяў і папрасіць адзін у аднаго прабачэння за магчымую віну, каб Новы год сустрэць у міры і згодзе.

Вечар напярэдадні Новага года дае шанц хлопцам, якія пацярпелі няўдачу ўчас сватання. Менавіта ў гэты вечар можна зрабіць другую спробу з добрым вынікам.

Народныя прыкметы ў Стары Новы год

Калі сонца высока ўзыдзе, увесь год будзе шчаслівым.

Калі цёплае снежнае надвор’е, то лета будзе дажджлівым.

Калі ў дзень Старога Новага года ў дом першай зойдзе жанчына — гэта да няшчасця, а калі мужчына — да дабрабыту.

Калі ў першы дзень у доме дастаткова грошай, то і на працягу ўсяго года сям’я не будзе мець патрэбу ў іх.

Калі ў гэты дзень на стале будзе шмат страваў са свініны, то год будзе прыбытковым.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации