Так, па стане на 27 ліпеня, у рэспубліцы намалочана амаль 1 млн 242 тыс. т збожжа, з якіх 415 тыс. т — аграрыямі Гомельскай вобласці, амаль 365 тыс. т — Брэсцкай. У Магілёўскай і Мінскай абласцях намалочана 168 і 167 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай — 109 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняя ўключылася ў жніво, — усяго амаль 18 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 396 тыс. га, што складае 17,6 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам на сёння з’яўляецца Гомельская вобласць, дзе ўбрана амаль 52 працэнты плошчы.
У сярэднім з 1 га сёлета аграрыі ўбіраюць 31,4 ц збожжа, што на 7,9 ц менш, чым у мінулым годзе.
Таксама ў рэспубліцы прадаўжаецца ўборка азімага ячменю — на сёння ўбрана амаль 94 працэнты плошчаў (7,3 тыс. га з 7,8 тыс. га). Намалочана пры гэтым 32,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 44,2 ц/га (гэта на 3,5 ц больш, чым у 2014 годзе). У Гродзенскай вобласці ўраджайнасць азімага ячменю ў бягучым годзе вышэйшая за мінулагоднюю на 7 ц.
Убрана таксама больш за 61 працэнт азімага рапсу, лён выцераблены на 40 працэнтах плошчы, прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў.
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…
11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…
У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…
Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…
Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…