Categories: Падзеі

Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені накіравала на прафнавучанне больш як 5,5 тыс. беспрацоўных

Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года накіравала на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі больш як 5,5 тыс. беспрацоўных. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015 год прадугледжваецца арганізаваць навучанне 7,5 тыс. чалавек. Такім чынам, гадавое заданне выканана ўжо амаль на 74 працэнты. Сярод рэгіёнаў рэспублікі самы высокі гэты паказчык у Віцебскай вобласці (88,6 працэнта). А больш за ўсё «пуцёвак» на прафнавучанне для жадаючых атрымаць новую спецыяльнасць або ўдасканаліць свае навыкі выдзелена беспрацоўным у Гомельскай вобласці (1 тыс. 152 чалавекі).

Паводле слоў спецыялістаў, дзяржпраграмай садзейнічання занятасці насельніцтва прадугледжваецца, што не менш як 70 працэнтаў «курсантаў» павінны быць накіраваны на навучанне па заяўках наймальнікаў з гарантыяй далейшага працаўладкавання.

У адпаведнасці з заканадаўствам першачаргова накіроўваюцца на прафнавучанне беспрацоўныя ва ўзросце да 21 года, тыя, хто ўпершыню шукае работу і не мае прафесіі. Прыярытэт таксама захоўваецца за дзецьмі-сіротамі, юнакамі прызыўнога ўзросту. Асаблівая ўвага ўдзяляецца прафнавучанню моладзі, жанчын, інвалідаў. У 2014 годзе прадоўжылася арганізацыя навучання вызваленых работнікаў; бацькоў, абавязаных пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні; асоб, што прыцягваюцца да працы адміністрацыямі ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў МУС, маючых патрэбу ў навучані.

У 2014 годзе на прафнавучанне было накіравана больш як 9,2 тыс. беспрацоўных, у 2013-м — больш за 10 тыс. беспрацоўных.

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago