Categories: Улада

Лазавік: міжнародным місіям створаны ўсе ўмовы для назірання за выбарчым працэсам у Беларусі

Міжнародным місіям створаны ўсе ўмовы для назірання за выбарчым працэсам у Беларусі. Аб гэтым заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ 26 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

«Лічу, ніводная місія не можа прад’явіць прэтэнзіі да арганізатараў, што ў іх былі нейкія цяжкасці з назіраннем. Мы ўнеслі папраўку ў закон, што наглядальнік павінен бачыць, як адбываецца падлік галасоў, павінна быць створана агляднасць. Гэта патрабаванне закона», — сказаў ён.

Разам з тым, абапіраючыся на вопыт мінулых гадоў, сакратар Цэнтрвыбаркама адзначыў, што не заўсёды аб’ектыўныя ацэнкі кладуцца ў аснову падагульняючага заключэння наглядальнікаў: «Часам наглядальнікі заяўляюць, што прэтэнзій няма наконт выбарчага працэсу, ёсць асобныя заўвагі. Але калі рыхтуецца падагульняючае заключэнне, штабная група асобныя заўвагі ператварае ў вялікія недахопы».

Мікалай Лазавік выказаў меркаванне, што на маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы будзе значная колькасць міжнародных наглядальнікаў, вялікая група БДІПЧ/АБСЕ. Ён таксама адзначыў, што традыцыйна актыўна працуюць мясцовыя наглядальнікі, гэта амаль 30-40 тыс. чалавек.

Сакратар камісіі адзначыў, што часам гучаць крытычныя заўвагі з боку апазіцыі, што ў складзе тэрытарыяльных камісій недастатковы працэнт удзелу іх прадстаўнікоў. Напрыклад, у Гродне ў склад абласной камісіі не ўключаны прадстаўнікі апазіцыі, хоць прапаноўваліся 3 кандыдаты. «Ва ўсіх трох прапанаваных кандыдатур былі сур’ёзныя складанасці з законам. У мяне часам ствараецца ўражанне, што некаторыя палітыкі спецыяльна прапаноўваюць такіх кандыдатаў, якіх нельга ўключыць у камісію. Наўмысна, каб іх не зарэгістравалі і каб у іх была магчымасць сказаць потым: мы прапаноўвалі, а нас не бяруць», — сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, такое меркаванне склалася, паколькі тэндэнцыя праглядаецца на працягу шэрага выбарчых кампаній. «Патрабаванне ў гэтым выпадку адно: людзей у складзе камісіі павінны паважаць выбаршчыкі. А якая можа быць павага ў выбаршчыкаў да чалавека, калі ён судзімы?» — сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама.

Мікалай Лазавік таксама падкрэсліў, што ў часткі прэтэндэнтаў ёсць жаданне заявіць пра сябе, засяродзіць увагу на сваіх асобасных праблемах, можа, проста папіярыцца. «Калі ініцыятыўная група складае 100-120 чалавек, магу адназначна сказаць, што 100 тыс. подпісаў яна не збярэ. Я лічу, што самі прэтэндэнты ведаюць, што гэты бар’ер не змогуць пераадолець і, напэўна, у іх няма вельмі вялікіх амбіцый балаціравацца на пасаду Прэзідэнта», — падкрэсліў ён.

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

19 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago