Памяццю аб Вялікай Айчыннай вайне пранізана ўсё мінулае беларусаў.

Ваенная тэматыка не страчвае свайго значэння і ў нашы дні, тым больш што сёлета Беларусь святкуе 75-годдзе Вялікай Перамогі.

У юбілейны год нельга не ўзгадаць чалавека, на лёс якога вайна наклала глыбокі адбітак. Гэта аўтар дакументальнай аповесці “Мёртвыя застаюцца жывымі” Уладзімір Фядотаў.

Працуючы журналістам і сустракаючыся з відавочцамі падзей ваеннага ліхалецця, у 60-х гадах мінулага стагоддзя ён сваім творам ўвекавечыў памяць загінулых жыхароў вёскі Вялікая Воля і партызан, якія ваявалі на Дзятлаўшчыне ў раёне Пушчы Ліпічанскай.

Пра самога Уладзіміра Мікалаевіча звестак засталося няшмат – яго жыццё значна скараціла вайна. Нарадзіўся будучы пісьменнік 25 кастрычніка 1930 года ў вёсцы Заполле Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Пражыў толькі 36 гадоў, пакінуўшы пасля сябе дзве аповесці “Мёртвыя застаюцца жывымі” і “Сорак дзён”.

Вялікая Айчынная вайна ўварвалася ў жыццё Валодзі, калі яму ішоў адзінаццаты год. У 1942 годзе вялікая сям’я Фядотавых знаходзілася ў партызанскім атрадзе брыгады Героя Савецкага Саюза Караткіна, што дзейнічала на Віцебшчыне. Сам Валодзя быў сувязным, выконваў адказныя даручэнні. Аднойчы пры выкананні баявога задання яго з бацькам затрымалі карнікі. Жорстка катавалі, але нічога не змаглі дазнацца. Калі акрываўлены хлопчык страціў прытомнасць, фашысты вырашылі, што ён памёр. Бацьку яны расстралялі, а Валодзю, ледзь жывога пазней знайшлі партызаны.

Пасля вайны Уладзімір Фядотаў скончыў школу і пераехаў да брата на Гродзеншчыну. Полем яго прафесійнай дзейнасці стала журналістыка. У 1954 годзе, адпрацаваўшы ў некалькіх выданнях, ён уладкаваўся ў Шчучынскую раённую газету, дзе загадваў аддзелам пісьмаў, быў адказным сакратаром. Паралельна Уладзімір Мікалаевіч актыўна займаўся пошукавай дзейнасцю, ездзіў у творчыя камандзіроўкі, пачаў работу над будучымі аповесцямі. Кніга “Мёртвыя застаюцца жывымі” выйшла ў свет у лютым 1967 года праз некалькі дзён пасля раптоўнай смерці аўтара. Аповесць “Сорак дзён” была завершана пісьменнікам за тыдзень да смерці.

– На жаль, мой тата не патрымаў у руках ніводную са сваіх кніг, – зазначае дачка аўтара Ала Уладзіміраўна Фядотава, якая працуе літаратурна-стылістычным рэдактарам Шчучынскай раённай газеты, – Ён так спяшаўся закончыць іх і ўсё ж паспеў, пакінуў для людзей. Рабочая назва першай аповесці была “Крывавае рэха”, але тату хацелася чагосьці больш глыбокага і значнага, свой канчатковы выбар ён спыніў на назве “Мёртвыя застаюцца жывымі”. Менавіта яна адлюстроўвае важнасць гістарычнай памяці народа. У 2015 годзе да Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне аповесць была перавыдадзена выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў так адгукваўся аб творчасці Уладзіміра Фядотава: “Прачытаўшы аповесць “Сорак дзён”, з асаблівым болем разумееш, што смерць абарвала жыццё чалавека бясспрэчна таленавітага, абарвала ў той момант, калі ён дасягнуў найбольшых творчых магчымасцяў”.

Варта ведаць, што кніга Уладзіміра Фядотава “Мёртвыя застаюцца жывымі” ёсць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. На яе старонках шмат успамінаў тых, хто змагаўся за вызваленне Дзятлаўшчыны, і прозвішчаў нашых землякоў, якія сталі ахвярамі фашызму.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

5 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

6 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

6 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

7 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

7 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

7 часов ago