“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва райвыканкама ўсе сем’і-ўдзельніцы атрымалі падарункі.

Прызёрам і пераможцам кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі ўзнагароды ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і член Савета Рэспублікі, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

У “Бітве талентаў” першае месца дасталося сям’і Ясевіч (Гродна), другое – сям’і Добыш (Дзятлава), трэцяе – сям’і Пашкевіч (Ашмяны).

На “Турыстычнай пляцоўцы” пераможцаў было больш. “Золата” дасталося сем’ям Кець (Дзятлава) і Жукоўскіх (Слонім), “серабро” забралі сем’і Лашкоўскіх (Дзятлава) і Клімовіч (Навагрудак), “бронзу” – сям’я Чарновых (Дзятлава).

У самым смачным конкурсе на пляцоўцы “Гастранамічная” першае месца прысуджана сем’ям Альшэўскіх (Дзятлава) і Бацько (Зэльва), другое – сем’ям Валчэцкіх (Дзятлава) і Парфенчыкаў (Ліда), трэцяе – сем’ям Карамышавых і Макуцаў з Дзятлава.

Найбольш артыстычных вызначалі на пляцоўцы “Арт-актыў”. Лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Глод (Карэлічы), на другім месцы – сям’я Шнырко (Карэлічы), на трэцім – сям’я Карабань (Астравец).

У спартыўных спаборніцтвах самай спрытнай аказалася сям’я Чарныш (Воранава), другое месца дасталося сям’і Шапавалавых (Ліда), трэцяе – сям’і Чарніцкіх (Масты).

Пераможцаў гарадскіх прыгодаў “Зецель-квэст: сямейны драйв” узнагародзілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік. Спецыяльныя прызы атрымалі сем’і Богдан, Крупіца, Жэгалавых, Лашкоўскіх, Каляда. Галоўны прыз – тэлевізар – выйграла сям’я Чапяловых.

Усе сем’і, якія прымалі ўдзел у інтэрактыўных пляцоўках, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт і новыя ўражанні і знаёмствы.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

13 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago