Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна – члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэя Жамойду і старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольгу Сядзельнік – на аглядавую экскурсію па горадзе, якую правяла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская.

Яе ўдзельнікі прайшлі па вуліцах Міцкевіча і Перамогі, каб наведаць старую гарадскую царкву Праабражэння Гасподняга і новы сабор навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай. Гісторыю храмаў расказаў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, узгадаў самых вядомых святароў, якія былі настаяцелямі Праабражэнскай царквы і за добрыя ўчынкі пакінулі аб сабе памяць.

Затым удзельнікі экскурсіі прайшлі па вуліцы Чырвонаармейскай, палюбаваліся прыгожай гарадской набярэжнай, фантанамі, пацікавіліся, як у Дзятлаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў доміку-альтанцы прыжыліся вавёркі Коржык і Карамелька.

Наступным на шляху экскурсантаў быў гістарычны цэнтр Дзятлава – вуліца Першамайская, дзе раней знаходзіліся яўрэйская сінагога і мясцовая лазня. Далейшая іх дарога ляжала ў адзін са старажытнейшых аб’ектаў райцэнтра – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваны ў 17 стагоддзі, фундаваны ўладальнікам мястэчка Вялікім Канцлерам Літоўскім Львом Сапегам і яго сынам Казімірам. З гісторыяй і архітэктурай храма прысутных азнаёміў яго настаяцель, ксёндз-пробашч Андрэй Лішко, паказаў старыя кнігі-метрыкі і калону, у якой замураваны сэрцы Мікалая-Фаўстына Радзівіла, яго жонкі Барбары і сына Ежы.

Пасля выхаду з касцёла ўдзельнікі экскурсіі зноў спыніліся на плошчы 17 Верасня, каб ажыццявіць падарожжа ў мінулае і ад гіда-экскурсавода Веранікі Паўлоўскай пачуць, каму належалі прыгожыя “пернікавыя” домікі (мікрараён старой яўрэйскай забудовы) і якія ўстановы раней у іх размяшчаліся.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

8 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

8 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

8 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

9 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

11 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

12 часов ago