Кожную суботу на тэрыторыі Раклевіцкай школы чуецца вясёлая гамонка вучняў.
Турысцкі савет распрацаваў цікавыя маршруты для навучэнцаў: аграгарадок Раклевічы – абеліск “Цагельня” – помнік ахвярам Халакосту; Раклевічы – санаторый “Радон” – санаторый “Альфа-Радон” – урочышча “Моўчадзь”; Раклевічы – урочышча “Ксёндз” – урочышча “Шанак” – урочышча “Лаза”, Раклевічы – горад Дзятлава – вёска Засецце – вёска Норцавічы – зернесховішча СХФ “АграМілк” “Залатая горка”. Гэта далёка не ўвесь пералік турысцка-краязнаўчых паходаў у першай чвэрці.
Рухомыя гульні на свежым паветры, заняткі па прывіццю турысцкіх навыкаў, смачныя абеды і песні каля кастра астаўляюць у дзяцей незабыўныя ўражанні. Вельмі прыемна, што да ўдзелу ў паходах далучаюцца бацькі навучэнцаў.
Мілагучныя песні ў выкананні Вольгі Кузьма пад гітару сталі адметнай часткай праграмы паходаў. Крылатае выказванне “Пазнай наваколле сваё і захавай нашчадкам” стала нашым дэвізам.
Марына НЯЧАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сад-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…