Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць Беларускае таварыства сімуляцыйнага навучання ў медыцыне, Міністэрствы аховы здароўя і адукацыі.

Каманда дзесяцікласнікаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы на чале з педагогам Тамарай Буяк прыняла ўдзел у рэгіянальным этапе акцыі. З выкладчыкамі Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа яны адпрацавалі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па сардэчна-лёгачнай рэанімацыі і спыненні крывацёкаў. Нашы землякі папоўнілі састаў дэлегацыі Гродзенскай вобласці, у якую ўваходзіла 150 маладых жыхароў Прынёмання.

Фінальная сустрэча праекта адбылася ў Мінск-Арэне, дзе сустрэліся прадстаўнікі з усёй краіны і разам запусцілі сімвалічнае сэрца Беларусі. У сталіцы Казлоўшчынскую сярэднюю школу прадстаўлялі дзесяцікласнікі Артур Лішык, Арсеній Лішык, Вікторыя Барук, Ніка Добыш, Анастасія Леждзей. Цяпер кожны з іх умее аказваць неадкладную дапамогу.

“Моладзь за здароўе дзеля жыцця на зямлі”

Навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”, які праходзіць пад патранажам дабрачыннага Фонду падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Пакроў”. Удзел у конкурсе школа прымала трэці год запар. Сёлета з праектам “Энергія жыцця” па захаванні рэпрадукцыйнага здароўя (кіраўнікі Тамара Буяк і Жанна Цяцерына) заявіліся ў намінацыі “Моладзь за здароўе дзеля жыцця на зямлі”.

На працягу года вучні 11-га і 9 “Б” класаў выконвалі прапанаваныя заданні, папаўнялі свае веды аб здароўі і прапагандавалі здаровы лад жыцця сярод землякоў. Калектыў установы дзякуе за плённае супрацоўніцтва ў рамках праекта спецыялісту райЦГЭ Наталлі Юрэні, доктару-гінеколагу Дзятлаўскай ЦРБ Таццяне Данільчык, святарам Навагрудскай епархіі, якія прывозілі ў школу перасоўную выставу па папярэджанні абортаў, і ўсім, хто падтрымліваў у рэалізацыі праекта.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

6 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

9 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

9 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

9 часов ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

11 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

11 часов ago