Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы, дыму кастроў, не абышлося на гэты раз і без сапраўдных рыбакоў з поўнай экіпіроўкай. Нельга было не здзіўляцца фантазіі і знаходлівасці ўдзельнікаў, іх уменню з такой павагай і любоўю прадстаўляць свае сямейныя традыцыі і захапленні, непаўторную гісторыю і каларыт таго куточка малой радзімы, адкуль яны прыехалі. Сапраўды, вызначыць лепшых тут – справа ў журы не з лёгкіх!
Сапраўдных гурманаў і аматараў смачна паесці запрасіла ў госці пляцоўка “Гастранамічная”. Фірмовыя пачастункі, кулінарныя сакрэты – міма прайсці проста немагчыма, ногі самі вядуць на гэты водар!
Ну а кулінарнаму майстэрству і ўменню паднесці свае шэдэўры кухні можна было толькі пазайздросціць гаспадыням-майстрыхам і іх сямейным памочнікам. Былі тут і самыя разнастайныя стравы з бульбы, і беларускае сальца з кумпячком, і любімыя ўсімі дранікі па розных рэцэптах – на любы густ і смак. Частуйцеся, госці дарагія!
Майстар-клас па даўнейшых танцах на рэтра-зоне «Шляхецкі дворык» праводзіў кіраўнік аматарскага танцавальнага калектыву «Эліт Данс» Анатоль Кардаш.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…
25 лістапада ў Дзятлаўскім раёне праходзіць выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб…
Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga