Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.

Іх з віншаваннямі і пажаданнямі быць добразычлівымі і ўважлівымі, своечасова аказваць дапамогу тым, хто мае ў ёй асаблівую патрэбу, маладым добраахвотнікам з Казлоўшчынскай сярэдняй школы ўручыла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Валанцёрамі Чырвонага Крыжа ў гэты дзень сталі навучэнцы Вікторыя Барук, Ніка Добыш, Вікторыя Казлоўская, Надзея Старук, Анастасія Леждзей, Варвара Ламака.  

Мерапрыемствы да Дня донара

З 27 мая па 15 чэрвеня ў нашай краіне праходзіць традыцыйная акцыя Беларускага Таварыства Чырвонага крыжа па бясплатнай здачы крыві пад дэвізам “Донарства – гэта мой выбар”, прымеркаваная да Дня донара. Жыхарам раёна расказваюць пра карысць донарскай крыві, запрашаюць у донарскі рух новых удзельнікаў, ладзяць мерапрыемствы па здачы крыві.

Правесці іх з выездам мабільнай лабараторыі Слонімскай ЦРБ мяркуецца і ў Дзятлаве 3 і 17 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бальніцы.

У гэтыя дні здаць кроў могуць усе жадаючыя дзятлаўчане, якім падобны добраахвотны ўдзел не забаронены па медыцынскіх паказчыках.

Аднак медыкі рэкамендуюць перад працэдурай прытрымлівацца пэўных патрабаванняў: быць здаровым і не замоўчваць перанесеныя хваробы, выконваць правілы асабістай гігіены, за 2-3 дні да кроваздачы выключыць прыём алкаголю і прадукты з утрыманнем малака (ёгурты, марожанае, вяршковае масла, смятану), а таксама з павышаным утрыманнем спецый, солі, тлушчоў, яшчэ нельга грыбы, цыбулю, часнок, маянэз, кетчуп, арэхі, семкі. У дзень прыходу на пункт здачы – не курыць і абавязкова з’есці лёгкі сняданак (чай, батон, кашу без масла). За суткі пазбягаць фізічных нагрузак, стрэсу, паспаць восем гадзін. Пры сабе мець пашпарт.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

7 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

10 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

10 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

11 часов ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

12 часов ago