Тэма
Махлярствы праз інтэрнэт-магазіны
Праблема
Заказваць пакупкі анлайн зручна, аднак існуе рызыка трапіць на “шэры магазін”, перавесці грошы, але застацца без тавару.
Факт
У ХХІ стагоддзі анлайн-пакупкі сталі звычайнай справай. У інтэрнэце – багаты выбар магазінаў, дзе людзям прапаноўваецца аформіць заказы, не выходзячы з кватэры. Сярод плюсаў: у анлайн-прасторы прасцей выбраць тое, што пакупніку неабходна, не спяшаючыя прачытаць характарыстыкі, даведацца функцыянал, разгледзець будучую пакупку на фота, прааналізаваць і супаставіць цэны на аналагічныя тавары.
Слова спецыяліста
Анастасія Сідаровіч, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:
– Акрамя такіх сеткавых гігантаў, як Wildberries і Ozon, існуюць інтэрнэт-магазіны ў сацыяльных сетках. Найбольш папулярныя месенджары для пакупак – гэта Instagram і Telegram, дзе можна набыць любыя тавары, пачынаючы ад адзення, заканчваючы бытавой тэхнікай. Карыстаюцца платформамі і махляры. Як правіла, у падманных магазінаў цэны ніжэйшыя за сярэднія, што дапамагае прыцягнуць увагу шырокага кола наведвальнікаў і прывабіць патэнцыяльных ахвяраў.
Зламыснікі могуць выходзіць на кантакт як прадаўцы, прапаноўваць тавары, пераконваючы патэнцыяльных пакупнікоў, што магазін сапраўдны, пакупка будзе адпраўлена і атрымана заказчыкам. Аднак пасля пераводу грашовых сродкаў махляры больш не выходзяць на сувязь, ігнаруюць паведамленні ці ўвогуле знішчаюць перапіску, каб не засталося слядоў і доказаў. Найчасцей у такіх “магазінаў” шмат падпісчыкаў, ёсць падманныя водгукі, каб знізіць асцярожнасць людзей.
На што звяртаць увагу
Калі неабходна набыць тавар менавіта ў анлайн-магазіне, варта зрабіць наступнае:
– звярнуць увагу на тэрмін даўнасці нікнэйма акаўнта;
– пачытаць перапіску з людзьмі ў каментарыях пад пастамі;
– прагледзець цэны, бо дарагія тавары не могуць каштаваць у пяць разоў танней, чым звычайна;
– пашукаць, ці ёсць сярод водгукаў пакупнікоў пасты са здымкамі набытых рэчаў;
– даведацца, як прадавец прапаноўвае аплаціць тавар;
– пацікавіцца спосабамі дастаўкі;
– насцярожыць павінна абавязковая перадаплата.
Узяць за правіла
Калі ўзніклі сумненні – не пераводзіць грошы; аб усіх спробах махлярства тэрмінова паведамляць у праваахоўныя органы, бо толькі так ад падману можна засцерагчы іншых даверлівых пакупнікоў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga