Пытанне: што прадугледжана за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:
– Чыгуначны транспарт уяўляе сабой зону павышанай небяспекі. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна знаходзіцца пяць аб’ектаў чыгуначнага транспарту – дзве станцыі і тры прыпыначныя пункты. Цяпер яны штодзень адпрацоўваюцца праваахоўнікамі ў ходзе рэйдавых мерапрыемстваў, што праводзяцца з 4 жніўня і будуць доўжыцца да 17-га.
АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што паводле арт. 18.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для іх перасячэння, прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічыняў. За падкладванне на чыгуначныя пуці прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху транспарту – да 10 базавых велічыняў, за пашкоджанне пуцей – да 50-ці. Акрамя таго, артыкулам 18.3 КоАП РБ прадугледжана адказнасць і за парушэнне правілаў карыстання чыгуначным транспартам, за гэта можна атрымаць штраф да 10 базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga