У жніўні выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава наведаў панамар Мінскага сабора ў гонар іконы Божай Маці “Всех скорбящих радость” Сяргей Ярахавец з жонкай Наталляй.
Дзеці з вялікай радасцю сустрэлі Сяргея Мікалаевіча, абдымалі і расказвалі яму свае невялікія, але значныя праблемы, задавалі хвалюючыя пытанні.

Выхаванцы паўдзельнічалі ў віктарыне і казачным спектаклі “Хто прыдумаў кола?”, сцэнарый якога напісаў сам госць.

Дзеці атрымалі салодкія прызы і падарункі, пра якія марылі і загадзя напісалі ў пісьме, а для ўсіх насельнікаў прытулка Сяргей Мікалаевіч зрабіў сапраўды шчодры падарунак – прывёз веласіпедны паркінг.
За кубачкам чаю час праляцеў хутка, але запамінальна. На развітанне госць пажадаў усім здароўя, Божай дапамогі, радасці ў жыцці. Дзеці засталіся задаволеныя, сустрэча пакінула шмат прыемных уражанняў.
Наталля МАСЛЯК,
выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga