Лета для школьнікаў — час адпачынку, захапляльных падарожжаў, займальных гульняў, цікавых забаваў. Ва ўсім гэтым яны могуць прыняць удзел, наведваючы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.
З чэрвеня па верасень тут праводзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў. Хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаліся і запомніліся тэматычныя дні: Дзень настольных гульняў; Дні ўстановаў дадатковай адукацыі пад дэвізам «Лета на карысць»; Дзень роднага краю; Дзень прыгодаў і цудоўных адкрыццяў; Дзень сяброў; Дзень кнігі. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы, якія ладзіліся ў Цэнтры творчасці з пачатку лета наведалі 798 непаўналетніх.
Найбольш запатрабаванымі ў дзяцей былі квэст-гульні і паходы ў кінатэатр «Спадарожнік». Яны былі самымі масавымі. Дарэчы, педагогі Цэнтра стараюцца ўлічваць густы і меркаванні дзяцей, а таму праводзяць апытанні і анкетаванні школьнікаў. Так, навучэнцы 10 — 13 гадоў пажадалі разнастаіць мерапрыемствы і праводзіць больш конкурсаў і гульняў. Школьнікам 14 — 16 гадоў прыйшліся даспадобы спартыўныя спаборніцтвы і турысцкія мерапрыемствы, у якіх яны жадаюць удзельнічаць часцей. Педагогі Цэнтра творчасці будуць надалей працаваць з улікам пажаданняў наведвальнікаў установы.
АБ’ЯДНАННЕ ПА ІНТАРЭСАХ «СУЧАСНІК»
З 1 ліпеня на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава працуе аб’яднанне па інтарэсах сацыяльна-педагагічнага профілю «Сучаснік». Сустрэчы праходзяць па аўторках і чацвяргах з 16.30 да 18.30 гадзін, па серадах — з 10 да 12 гадзін. Кіраўнік аб’яднання — старшыня раённага савета піянераў, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі па рабоце з дзіцячымі арганізацыямі і аб’яднаннямі І. А. Мішчанка. Ірына Анатольеўна ладзіць з наведвальнікамі аб’яднання розныя па форме і зместу мерапрыемствы, сярод якіх — размовы, дыспуты, круглыя сталы, сустрэчы з цікавымі людзьмі. У час сустрэчаў школьнікі абмяркоўваюць праблемы і нестандартныя сітуацыі, актуальныя для падлеткаў, праводзяць трэнінгі, псіхалагічныя тэсты, удзельнічаюць у інтэлектуальных і забаўляльных гульнях — бавяць час цікава і карысна. Цяпер аб’яднанне наведваюць 17 хлопчыкаў і дзяўчынак, аднак далучыцца да іх дружнай кампаніі могуць іншыя жадаючыя школьнікі.
ЗАХОДЗЬЦЕ НА САЙТ ЦЭНТРА ТВОРЧАСЦІ
Ва ўстановы адукацыі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ёсць свой сайт. Варта зазначыць, што на гэтым электронным рэсурсе знаходзіцца ўся неабходная, аднаўляемая інфармацыя аб рабоце аб’яднанняў па інтарэсах і запланаваных мерапрыемствах, якія ладзяцца ва ўстанове. Адрас сайта: https://ddt-dyatlovo.schools.by. Звяртайцеся і ведайце пра ўсе падзеі лета-2016.
А. ГРЫБ,
педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…