Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 28 ліпеня аб’яўлены Сусветным днём барацьбы з віруснымі гепатытамі. Да гэтага дня Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі арганізавана правядзенне інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Жоўты тыдзень», які пройдзе з 25 па 29 ліпеня.
Вірусны гепатыт — група інфекцыйных хваробаў, вядомых як гепатыт А, В, С, Д і Е — шкодзіць сотням мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выклікаючы вострую і хранічную хваробу печані і штогод забіраючы жыццё амаль 1, 5 мільёна людзей ва ўсім свеце. У Дзятлаўскім раёне больш за 200 чалавек стаяць на дыспансерным уліку па захворваннях парэнтаральнымі віруснымі гепатытамі.
Для таго, каб папярэдзіць іх далейшае развіццё, члены сям’і носьбітаў антыгенаў і хворых хранічнымі гепатытамі В і С павінны строга выконваць правілы асабістай гігіены. Палавым партнёрам рэкамендуецца выкарыстоўваць механічныя кантрацэптыўныя сродкі. Гэтыя меры прафілактыкі абавязковыя для ўсіх людзей.
М. ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг
Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…