Лета для школьнікаў — час адпачынку, захапляльных падарожжаў, займальных гульняў, цікавых забаваў. Ва ўсім гэтым яны могуць прыняць удзел, наведваючы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.
З чэрвеня па верасень тут праводзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў. Хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаліся і запомніліся тэматычныя дні: Дзень настольных гульняў; Дні ўстановаў дадатковай адукацыі пад дэвізам “Лета на карысць”; Дзень роднага краю; Дзень прыгодаў і цудоўных адкрыццяў; Дзень сяброў; Дзень кнігі. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы, якія ладзіліся ў Цэнтры творчасці з пачатку лета наведалі 798 непаўналетніх.
Найбольш запатрабаванымі ў дзяцей былі квэст-гульні і паходы ў кінатэатр “Спадарожнік”. Яны былі самымі масавымі. Дарэчы, педагогі Цэнтра стараюцца ўлічваць густы і меркаванні дзяцей, а таму праводзяць апытанні і анкетаванні школьнікаў. Так, навучэнцы 10 — 13 гадоў пажадалі разнастаіць мерапрыемствы і праводзіць больш конкурсаў і гульняў. Школьнікам 14 — 16 гадоў прыйшліся даспадобы спартыўныя спаборніцтвы і турысцкія мерапрыемствы, у якіх яны жадаюць удзельнічаць часцей. Педагогі Цэнтра творчасці будуць надалей працаваць з улікам пажаданняў наведвальнікаў установы.
АБ’ЯДНАННЕ ПА ІНТАРЭСАХ “СУЧАСНІК”
З 1 ліпеня на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава працуе аб’яднанне па інтарэсах сацыяльна-педагагічнага профілю “Сучаснік”. Сустрэчы праходзяць па аўторках і чацвяргах з 16.30 да 18.30 гадзін, па серадах — з 10 да 12 гадзін. Кіраўнік аб’яднання — старшыня раённага савета піянераў, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі па рабоце з дзіцячымі арганізацыямі і аб’яднаннямі І. А. Мішчанка. Ірына Анатольеўна ладзіць з наведвальнікамі аб’яднання розныя па форме і зместу мерапрыемствы, сярод якіх — размовы, дыспуты, круглыя сталы, сустрэчы з цікавымі людзьмі. У час сустрэчаў школьнікі абмяркоўваюць праблемы і нестандартныя сітуацыі, актуальныя для падлеткаў, праводзяць трэнінгі, псіхалагічныя тэсты, удзельнічаюць у інтэлектуальных і забаўляльных гульнях — бавяць час цікава і карысна. Цяпер аб’яднанне наведваюць 17 хлопчыкаў і дзяўчынак, аднак далучыцца да іх дружнай кампаніі могуць іншыя жадаючыя школьнікі.
ЗАХОДЗЬЦЕ НА САЙТ ЦЭНТРА ТВОРЧАСЦІ
Ва ўстановы адукацыі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ёсць свой сайт. Варта зазначыць, што на гэтым электронным рэсурсе знаходзіцца ўся неабходная, аднаўляемая інфармацыя аб рабоце аб’яднанняў па інтарэсах і запланаваных мерапрыемствах, якія ладзяцца ва ўстанове. Адрас сайта: https://ddt-dyatlovo.schools.by. Звяртайцеся і ведайце пра ўсе падзеі лета-2016.
А. ГРЫБ,
педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь
Дзелавы панядзелак. Адвыклі людзі ад зімы
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

19 января, 2026
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации