У народзе пра таленавітых людзей кажуць, што ён таленавіты у многім. Прыклад таму — Наталля Губко, майстар канзашы з Хвінявічаў.
Канзашы — гэта толькі адно з захапленняў гэтай жанчыны. Умее яна яшчэ плесці з бісеру і газетных трубачак, вышываць крыжыкам, вырабляць дэкаратыўныя рэчы са звычайных пластыкавых бутэлек і лыжак. І нават шышкі — альховыя, яловыя і сасновыя — у руках майстра становяцца матэрыялам для стварэння дэкаратыўных кампазіцый.
Як лічыць сама Наталля, цяга да творчасці і рукадзелля дасталася ёй у спадчыну ад мамы, якой ужо, на жаль, няма ў жывых.
— Усё сваё жыццё мама працавала ў калгасе, — расказвае Наталля, — была даяркай на мясцовай ферме ў Раманавічах. У яе былі залатыя рукі. Яна вышывала і вязала кручком, спіцамі, прала і ткала. Памятаю, што ў школьным узросце спрабавала ткаць і я. У мяне гэта атрымлівалася.
Наталля нарадзілася ў вёсцы Калпінскія. Калі дзяўчынцы споўнілася шэсць гадоў, сям’я пераехала ў Раманавічы, дзе цяпер жыве бацька Наталлі.
Сама Наталля ўжо шмат гадоў разам з мужам жыве ў Хвінявічах. Працуе вартаўніком у мясцовай школе. Наведвае дэкаратыўны гурток ў мясцовым Доме культуры.
Да ўсяго гэтага варта дадаць, што Наталля яшчэ і выдатная гаспадыня, у доме якой заўжды пануе чысціня і парадак.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота аўтара
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда падзяліўся…
17 верасня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…