На мінулым тыдні ў гарпасёлку Казлоўшчына побач з крыніцай у гонар іконы Божай Маці “Жываносная Крыніца” асвяцілі купель, якую дзятлаўчане будавалі і добраўпарадкавалі разам, а 19 студзеня на Хрышчэнне Гасподняе ў яе акуналіся вернікі.



Свята прайшло з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі і старшыні Казлоўшчынскага сельвыканкама Алы Гародка. Дзень гэты ў Беларусі выдаўся марозным: слупок тэрмометра паказваў ніжэй за -10, аднак холад не спыніў жадаючых выпрабаваць сваю волю на трываласць і ажыццявіць традыцыйнае хрышчэнскае акунанне.






Ваду ў крыніцы і для купання асвяціў протаіерэй Георгій Ярмоліч, настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.

– Усім, хто вырашыў акунуцца, – Божага блаславення, анёла-ахоўніка, няхай Гасподзь вас аберагае, – пажадаў айцец Георгій.


У прысутных была магчымасць папоўніць хрышчэнскай святыняй свае хатнія запасы.








Пасля малітвы самыя вытрыманыя накіраваліся ў купель. Побач з ёю быў арганізаваны пункт абагрэву, прысутнічалі работнікі медыцынскай службы, ратаўнікі, якія сачылі за тым, каб святочнае акунанне прайшло бяспечна і на карысць арганізму.


Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны СТЫРНІК, Яўгенія ГОРБАЧА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае