Задача – своечасова падрыхтавацца да зімы
У раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне па пытаннях падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. На ім выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі, былі асветлены пытанні і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да спажыўцоў і цеплакрыніц пры падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд. Выкананне прапанаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць ва ўстаноўленыя тэрміны атрымаць пашпарты гатоўнасці і забяспечыць надзейны
Усе – на пляж! Але толькі дазволены
Нарэшце ў Беларусь прыйшла тая самая абяцаная сіноптыкамі спёка. Ужо на гэтым тыдні слупок тэрмометра паднімецца да 35 градусаў, і самае камфортнае месца будзе каля вадаёма. Не забывайце, што купацца можна толькі ў дазволеных месцах. Цаной за парушэнне гэтага правіла можа стаць не толькі штраф, а ваша жыццё. Аднак гэтым
Марыя Раеўская: “Жанчынам Гродзеншчыны ёсць на каго раўняцца”
На Аўгустоўскім канале з ініцыятывы моладзевага крыла Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” прайшла сустрэча “без гальштукаў”, прымеркаваная да Дня моладзі і студэнцтва. Прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева ў фармаце адкрытага дыялогу правялі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па
Памяць – святы абавязак кожнага
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага 24 чэрвеня на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася дыялогавая пляцоўка “Беларусь памятае” ў рамках 85-годдзя
Ахова працы. Увага на бяспеку ў час уборачных работ
Галоўныя прынцыпы стварэння і забеспячэння здаровых і бяспечных штодзённых умоваў працы, у тым ліку пры падрыхтоўцы і правядзенні ўборачнай кампаніі 2026 года, – гэта папярэджанне, прафілактыка траўматызму і няшчасных выпадкаў. З гэтай мэтай мабільная група Дзятлаўскага райвыканкама ў саставе спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, супрацоўніка райЦГЭ, старшыні раённай
Актуальны каментарый. “Цягнік Памяці” – сапраўды ўнікальны праект
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел ва ўрачыстай сустрэчы ў Гродне ўдзельнікаў патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта “Цягнік Памяці”. – Пяты раз маладых удзельнікаў праекта “Цягнік Памяці” прымаў горад Гродна. 200 юнакоў і дзяўчат з краін СНД у чарговы раз знаёміліся з яго славутасцямі
Векавы дуб, актыўнасць і чай з мятай
Сонцам, бадзёрасцю, цеплынёй, пахам лугавых траў сустракала аграсядзіба “Каля дуба” і яе гаспадары Сяргей і Жанна Калпінскія ўдзельніц раённага сацыяльна-актыўнага праекта да Года беларускай жанчыны “Зарадка з лідарам”. На гэты раз у якасці лідара на мерапрыемства была запрошана начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, а ў спартыўны строй на зарадку
Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Зоф’я Радомская: “Мне трэба заўжды чымсьці займацца”
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працягвае знаёміцца са старастамі вёсак Дзятлаўскага раёна. На гэты раз прыехалі ў Малдуці, дзе ўжо не першы год душой і памочнікам у розных справах для аднавяскоўцаў з’яўляецца Зоф’я Радомская. Жанчына прыняла гасцей добразычліва, размясціліся на лавачцы каля дома
Пытанне – адказ. Звольнілі, а ці будзе пенсія на год раней?
Пытанне: хто можа разлічваць на прызначэнне пенсіі па ўзросце датэрмінова ў выпадку звальнення? Адказвае намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань: – Згодна з пунктам 7 артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года № 125-З “Аб
“Эпатажны блюз”: танцам усе ўзросты пакорныя
Напэўна, не толькі новаяльнянцы, але і ўвесь Дзятлаўскі раён ведае аматарскае танцавальнае аб’яднанне з прыгожай інтрыгуючай назвай “Эпатажны блюз”. Яно створана і функцыянуе пры Новаяльнянскім доме культуры. Як адзначае загадчыца ўстановы Галіна Сушко, ідэя стварыць аб’яднанне нарадзілася даўно. Планавалі адкрыць яго для пажылых людзей, але не было кіраўніка, ідэйнага лідара,