19 студзеня ў праваслаўных хрысціян адно з самых важных святаў, якое адносіцца да ліку двунадзясятых, – Хрышчэнне Гасподняе. Яшчэ яно называецца Богаяўленне, бо святкуецца і ўслаўляецца падзея з’яўлення Бога чалавецтву ў Трох Іпастасях: Айца, Сына і Духа Святога.

Бязгрэшны Гасподзь уваходзіць у воды Іардана для таго, каб прыняць на Сябе грахі ўсіх людзей.

Да нашых дзён захавалася традыцыя акунацца на Вадохрышча ў палонку. Лічыцца, што ў час абраду ў вадзе, якая з’яўляецца крыніцай новага жыцця, чалавек памірае для граху і ўваскрасае для Бога.

У Дзятлаве пасля святочнага богаслужэння ў храме, прыхільнікі традыцыі акунацца ў хрышчэнскую ваду сабраліся на возеры.

Малебен правёў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель, павіншаваў усіх з Богаяўленнем:

– Жадаю, каб міласць Божая была на кожным з вас, усім вам давала моц сіл, выратаванне для душы, радасць зямную, умацавала вашы сілы, каб дастойна, праведна несці свой жыццёвы крыж з усімі яго цяжкасцямі і выпрабаваннямі. Хто нясе яго з цярпеннем і пакорлівасцю, даверам да Бога, удзячнасцю Яму за ўсё, той па гэтым крыжы, як па лесвіцы, узыходзіць у свой час у жыццё вечнае – Царства Нябеснае. Няхай вас усіх ахоўвае Гасподзь.

На беразе з цёплымі коўдрамі і гарачым чаем удзельнікаў абраду чакалі валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа. Таксама для бяспекі людзей дзяжурылі фельчары хуткай дапамогі, ратаўнікі, супрацоўнікі АУС райвыканкама, раённай арганізацыі АСВОД.

Самыя смелыя дзятлаўчане, якіх не настрашыў нават моцны мароз, падзяліліся пасля акунання сваімі эмоцыямі.

Вадзім Шчурскі, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама:

–  Ужо шэсць гадоў на Хрышчэнне акунаюся. Лічу, што гэта дапамагае пакінуць увесь негатыў у асвячонай вадзе, можна зарадзіцца на цэлы год станоўчымі эмоцыямі, бадзёрасцю і пазітывам. Буду і надалей падтрымліваць гэтую традыцыю. Усіх праваслаўных вернікаў віншую з вялікім святам, моцнага здароўя, сілаў і поспехаў ва ўсіх надзённых справах, міру ў сем’ях.

Валянціна Жамойдзік і Марыя Бяляўская:

– Акуналіся першы раз, вырашылі праверыць сілу духу. Збіраліся ўжо два гады, і вось сёлета, нарэшце, удалося гэта зрабіць. Настрой цудоўны, адчуваецца незвычайны зарад бадзёрасці, лёгкасць, верым, што хрышчэнская вада надасць здароўя і моцы нашым целам і душам.

Асвячоная на Богаяўленне вада мае асаблівыя ўласцівасці, яна можа захоўвацца доўгі час, не змяняючы сваёй якасці, не псуецца. Ёю мыюцца, даюць піць хворым, выкарыстоўваюць пры асвячэнні жылля, пры першым купанні нованароджаных. Варта памятаць, што дапамагае не вада, а Сам Гасподзь праз гэтую ваду.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации