9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў памяшканні райвыканкама правёў асабісты прыём грамадзян.
Таксама сенатар сустрэўся са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Садоўскім. Разам яны абмеркавалі актуальныя пытанні, сярод якіх – сёлетняя ўборачная кампанія і падрыхтоўка навучальных установаў адукацыі раёна да новага навучальнага года.

– Галоўным героем у Беларусі быў і застаецца чалавек працы – добрасумленны, адданы сваёй справе вясковец, якога ў нас заўсёды паважалі і будуць паважаць. Пачынаецца самая гарачая пара жніва, стратэгічна важная як у кожным з рэгіёнаў, так для ўсёй дзяржавы ў цэлым. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правільна назваў жніво справай усенароднай. Кампанія ніколі не была простай, сёлета таксама чакаецца сапраўдная бітва за ўраджай. Вырошчванне і ўборка хлеба – наша бяспека ва ўсіх сэнсах гэтага слова, тое, што ляжыць у аснове дабрабыту нашага народа, – адзначыў Андрэй Жамойда.
Ён павіншаваў кіраўніка раёна і ўсіх дзятлаўчан з Днём вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадаў міру, развіцця і працвітання. Андрэй Садоўскі расказаў, што вялікая даследчая работа праводзіцца на Дзятлаўшчыне па ўстанаўленні імёнаў абаронцаў горада, якія першымі прынялі бой за родную зямлю і загінулі ў чэрвені 1941 года. У бліжэйшы час будуць накіраваны новыя запыты з мэтай высветліць падзеі 85-гадовай даўніны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga