19 студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень ратаўніка. У гэтай прафесіі не бывае выпадковых людзей. Яна для сапраўдных мужчын, гатовых без ваганняў, у любую хвіліну ступіць у агонь і ваду, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваць яго іншаму чалавеку, захаваць маёмасць.

З гэтай нагоды супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС  павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў:

– Служба ваша адказная і складаная, але хочацца, каб і яна прыносіла вам радасць, дастатак і падтрымку дзяржавы. А вашы сем’і былі вам надзейным тылам, каб і на працу, і дадому вы спяшаліся з задавальненнем. Дзякуй вам за вашу нялёгкую службу, няхай заўсёды будзе такое ж сонечнае, мірнае неба над нашай роднай Беларуссю.

Аляксандр Станіслававіч уручыў заслужаныя ўзнагароды. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ён узнагародзіў Аляксандра Дзям’янаўкага, Сяргея Казака. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Сяргея Саламевіча, Юрыя Баковіча.

Са святам сваіх калег і ветэранаў працы павіншаваў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык.

– Самае галоўнае сёння для нас, – адзначыў ён, – гэта тысячы выратаваных жыццяў. Мы заўсёды забяспечваем бяспеку і мір нашых грамадзян. Самая галоўная ацэнка работы ратаўніка – гэта ўдзячнасць людзей за дапамогу, напэўна, і аўтарытэт ратаўніка самы вялікі ў краіне, і дасягнуты ён настойлівай працай і прафесійным выкананнем сваіх абавязкаў.

Ён выказаў словы падзякі за службу калектыву аддзела, а таксама ветэранам галіны за іх вопыт, традыцыі, якія яны перадалі маладому пакаленню, і пажадаў усім моцнага  здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і мірнага неба над галавой.

Сяргей Сяргеевіч уручыў юбілейны медаль “20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” Сяргею Бранкоўскаму, Алегу Грышуку.

Памятным нагрудным знакам “165 гадоў пажарнай службе” быў узнагароджаны Аляксандр Халецкі, Віталь Ляпешка. Падзяка начальніка абласнога ўпраўлення МНС аб’яўлена Паўлу Талкачову.

Начальнік Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ Уладзімір Андрукевіч далучыўся да віншаванняў і адзначыў, што ратаўнік – гэта не толькі прафесія, а лад жыцця, ён кожны дзень прыходзіць на дапамогу тым, каму гэта асабліва неабходна. Іх адрознівае рашучасць, аператыўнасць, засяроджанасць і зладжанасць дзеянняў. Памятным нагрудным знакам за ўзаемадзеянне ён узнагародзіў Сяргея Казушчыка, памятным нагрудным знакам “100 гадоў з дня стварэння Усебеларускага добраахвотнага пажарнага таварыства” – Аляксандра Беленку.

Шчырыя словы віншаванняў  і падзякі выказаў і ветэран службы Сяргей Малышчык, а таксама падарыў калегам і сябрам песеннае віншаванне.

Святочны настрой дапамаглі ў гэтай зале стварыць артысты раённага Цэнтра культуры.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации