Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў райвыканкаме правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

На прыём да сенатара звярнуўся жыхар гарпасёлка Наваельня з пытаннем у сферы медыцыны. Каб разабрацца ў яго праблеме больш дэталёва, на сустрэчу запрасілі галоўнага доктара Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Віктара Яцкевіча. Заяўніку былі даведзены яго правы і абавязкі, дадзены падрабязныя тлумачэнні.

Андрэй Жамойда адзначыў, што на дзяржаўным узроўні робіцца ўсё магчымае, каб медыцынская дапамога належна аказвалася ў любой медыцынскай установе нашай краіны.

– У цэлым, відаць, што на прыёмы грамадзян звяртаецца менш людзей, усе пытанні вырашаюцца менавіта на месцах, выканаўчая ўлада робіць усё магчымае, каб, у першую чаргу, павысіць узровень жыцця ў раёне, – заўважыў парламентарый. – У Дзятлаўскім раёне таксама добраўпарадкуюцца дарогі, дваровыя тэрыторыі, уводзіцца арэнднае жыллё, праводзіцца капітальны рамонт дамоў, школ, спартыўных пляцовак, абнаўляецца медыцынскае абсталяванне. Усё робіцца для таго, каб людзі адчувалі сябе добра. Уносіць нейкія значныя змяненні ў дзеючае заканадаўства няма неабходнасці, выбудавана дакладная сістэма па зваротах грамадзян, а наша задача – іх мінімізаваць. Любы запыт не застаецца незаўважаным, па кожным праводзяцца праверкі, удакладненні.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации