Тавар канфіскавалі

У маі 2015 года фінансавай міліцыяй сумесна з супрацоўнікамі АДАІ і АБЭЗ Слонімскага РАУС у прыгарадзе горада Слоніма быў спынены грузавы аўтамабіль маркі “Івека”, літаральна да верху загружаны пенаполіўрэтанавымі блокамі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці, напрыклад, мэблевых вырабаў у якасці набівання. Праверка дакументаў паказала, што вадзіцель аўтамабіля з’яўляецца наёмным работнікам камерцыйнага прадпрыемства, размешчанага ў горадзе Іванава […]

Продолжить чтение

Дапамаглі міліцыі раскрыць злачынства

Давер насельніцтва, дапамога мясцовых жыхароў у папярэджанні і раскрыцці правапарушэнняў вельмі важныя для паспяховай работы ахоўнікаў правапарадку. Вось і нядаўна такое супрацоўніцтва дало плён у рабоце міліцыі. На працоўнай нарадзе ў прысутнасці асабовага саставу Дзятлаўскага райаддзела міліцыі жыхарам аграгарадка Гезгалы Наталлі Васільеўне Вітко і Аляксандру Аляксандравічу Адамчыку (камандзіру добраахвотнай дружыны пры Жукоўшчынскім сельскім савеце) былі […]

Продолжить чтение

У Дзятлаўскім райаддзеле міліцыі — новы кіраўнік

Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2015 года №104 л/с на пасаду начальніка Дзятлаўскага райаддзела міліцыі назначаны падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Францавіч Біль, які раней займаў пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Воранаўскага райвыканкама. У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ў час аператыўнай нарады новага кіраўніка асабоваму саставу прадставіў начальнік УУС Гродзенскага […]

Продолжить чтение

Абмеркавалі праблемы прававой адукаванасці насельніцтва

На базе рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда» прайшоў абласны вучэбна-метадычны семінар з пракурорскімі работнікамі, галоўнымі рэдактарамі, карэспандэнтамі рэгіянальных і абласных газет па пытаннях асвятлення дзейнасці прававых органаў, павышэння прававой культуры насельніцтва. На пачатку мерапрыемства для гасцей была арганізавана экскурсія ў музей газеты «Гродзенская праўда», дзе яны даведаліся аб гісторыі стварэння газеты, былых работніках рэдакцыі, у ліку […]

Продолжить чтение

Злачынства ёсць — будзе і пакаранне

Праблема наркаспажывання сярод моладзі вельмі абвастрылася ў вобласці. І, нават нягледзячы на тое, што ўпаўнаважанымі органамі праводзяцца прафілактычныя меры, моладзь ва ўзросце да 18 гадоў становіцца ахвярай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Колькасць учыненых непаўналетнімі такіх правапарушэнняў няўхільна расце і складае амаль чацвёртую частку ад агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў – 23,9%. Цалкам па Гродзенскай вобласці […]

Продолжить чтение

Праверылі жыллё

Адбыўся сумесны рэйд раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага энерганагляду, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у час якога работнікі дадзеных службаў наведалі домаўладанні сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, людзей, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі. Рэйд прайшоў у вёсках Навасёлкі, Галаўлі, Малдуці, Пенчыцы, Апаліна-Басіна Дзятлаўскага сельскага савета КУРЭННЕ Ў ДОМЕ Гэтая кепская звычка — найбольш распаўсюджана, нягледзячы на […]

Продолжить чтение

Снежаньская касавіца

“Рыхтуй сані летам, а воз – зімой” – вучыць абачлівых гаспадароў народная мудрасць. Ды ніхто не згадвае пра тое, што варта распачынаць касьбу ў сярэдзіне зімы. Што, аднак, не спыняе некаторых грамадзян ад неабдуманых учынкаў. З такой трагікамічнай сітуацыяй сутыкнуліся супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. 24 снежня дзяжурны нарад у складзе прапаршчыка міліцыі […]

Продолжить чтение

Прафілактыка бытавых парушэнняў

У Беларусі ахоўнікі праварадку праводзілі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Асноўная яго мэта — прафілактыка асацыяльных паводзінаў грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносінаў, папярэджанне п’янства. Вартаўнікі парадку таксама актывізавалі работу па накіраванні хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. У рамках мерапрыемства «Быт» адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Казлоўшчынскім сельскім савеце. Удзел у прафілактычным мерапрыемстве прынялі […]

Продолжить чтение