Бяспека збожжасушыльных комплексаў

У перыяд уборачнай кампаніі вельмі актуальным становіцца пытанне бяспекі пры эксплуатацыі збожжасушыльных комплексаў. І гэта ў значнай ступені звязана з тым, што для работы КЗС выкарыстоўваецца блакітнае паліва — газ, які пры ўзаемадзеянні з паветрам утварае выбуханебяспечную сумесь. Збожжасушыльныя комплексы павялічваюць тэрміны захоўвання збожжа, зніжаюць яго страты, дазваляюць забяспечыць у самы кароткі тэрмін закладку збожжа […]

Продолжить чтение

Выратаваў апавяшчальнік

Пажар адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Куцаўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Калі на месца выкліку прыехалі ратаўнікі, людзей у доме не было, будынак гарэў адкрытым полымем. Мужчыне, які там начаваў, выратаваў жыццё аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ён пачуў і выйшаў з дома. Прычына пажару высвятляецца.

Продолжить чтение

МНС Беларусі праверыла да ўборачнай кампаніі больш як 1 тыс. аб’ектаў аграпрамысловага комплексу

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі да ўборачнай кампаніі праверыла 1 тыс. 85 аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым 3 жніўня паведаміў намеснік начальніка Упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Анатоль Балябін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай забеспячэнню бяспекі і папярэджанню надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Да гэтага часу наша ведамства правяло […]

Продолжить чтение

Заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца!

31 ліпеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Заўсёды паспявае той, хто нікуды не спяшаецца!» За першае паўгоддзе 2015 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна зарэгістраваны два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх тры чалавекі атрымалі раненні. Адна з аварый адбылася з удзелам вадзіцеля, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. У параўнанні з аналагічным перыядам 2014 […]

Продолжить чтение

Выкарыстанне службовага транспарту ў асабістых мэтах — падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы і не толькі

Ваўкавыскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці напамінае адказным асобам і работнікам прадпрыемстваў аб тым, што нармальнае функцыянаванне прадпрыемства ў сучасных умовах базіруецца, у тым ліку, на прынцыпах эканоміі і беражлівасці. Дадзеныя прынцыпы былі сфармуляваны Кіраўніком дзяржавы ў Дырэктыве №3 ад 14.07.2007 г. “Эканомія і беражлівасць” – […]

Продолжить чтение

Тавар канфіскавалі

У маі 2015 года фінансавай міліцыяй сумесна з супрацоўнікамі АДАІ і АБЭЗ Слонімскага РАУС у прыгарадзе горада Слоніма быў спынены грузавы аўтамабіль маркі “Івека”, літаральна да верху загружаны пенаполіўрэтанавымі блокамі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці, напрыклад, мэблевых вырабаў у якасці набівання. Праверка дакументаў паказала, што вадзіцель аўтамабіля з’яўляецца наёмным работнікам камерцыйнага прадпрыемства, размешчанага ў горадзе Іванава […]

Продолжить чтение

Дапамаглі міліцыі раскрыць злачынства

Давер насельніцтва, дапамога мясцовых жыхароў у папярэджанні і раскрыцці правапарушэнняў вельмі важныя для паспяховай работы ахоўнікаў правапарадку. Вось і нядаўна такое супрацоўніцтва дало плён у рабоце міліцыі. На працоўнай нарадзе ў прысутнасці асабовага саставу Дзятлаўскага райаддзела міліцыі жыхарам аграгарадка Гезгалы Наталлі Васільеўне Вітко і Аляксандру Аляксандравічу Адамчыку (камандзіру добраахвотнай дружыны пры Жукоўшчынскім сельскім савеце) былі […]

Продолжить чтение

У Дзятлаўскім райаддзеле міліцыі — новы кіраўнік

Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2015 года №104 л/с на пасаду начальніка Дзятлаўскага райаддзела міліцыі назначаны падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Францавіч Біль, які раней займаў пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Воранаўскага райвыканкама. У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ў час аператыўнай нарады новага кіраўніка асабоваму саставу прадставіў начальнік УУС Гродзенскага […]

Продолжить чтение

Абмеркавалі праблемы прававой адукаванасці насельніцтва

На базе рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда» прайшоў абласны вучэбна-метадычны семінар з пракурорскімі работнікамі, галоўнымі рэдактарамі, карэспандэнтамі рэгіянальных і абласных газет па пытаннях асвятлення дзейнасці прававых органаў, павышэння прававой культуры насельніцтва. На пачатку мерапрыемства для гасцей была арганізавана экскурсія ў музей газеты «Гродзенская праўда», дзе яны даведаліся аб гісторыі стварэння газеты, былых работніках рэдакцыі, у ліку […]

Продолжить чтение

Злачынства ёсць — будзе і пакаранне

Праблема наркаспажывання сярод моладзі вельмі абвастрылася ў вобласці. І, нават нягледзячы на тое, што ўпаўнаважанымі органамі праводзяцца прафілактычныя меры, моладзь ва ўзросце да 18 гадоў становіцца ахвярай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Колькасць учыненых непаўналетнімі такіх правапарушэнняў няўхільна расце і складае амаль чацвёртую частку ад агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў – 23,9%. Цалкам па Гродзенскай вобласці […]

Продолжить чтение