Жывая памяць пакаленняў

Канферэнцыя кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ “Патрыятызм: гісторыя і сучаснасць, адбылася 2 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Удзельнікаў канферэнцыі пазнаёмілі з выставачнымі заламі музея, правялі дарогамі вайны, экспазіцыі абноўлены новымі тэхнічнымі сродкамі, аўдыёвізуальнымі эфектамі і прыёмамі, якія рэалістычна адлюстроўвалі ўвесь цяжар той вайны, усю гістарычную праўду. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр […]

Продолжить чтение

Цёплая сустрэча ў «сырной стране»

У ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» стала добрай традыцыяй 1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, запрашаць на святочнае мерапрыемства ветэранаў працы, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў свайго жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Не стаў выключэннем і гэты год, ды і надвор’е выдалася не па-восеньску цёплым і сонечным, як на заказ. У […]

Продолжить чтение

Людзі,якіх чакалі, чакаюць і будуць чакаць

Эвалюцыя пошты за 140 гадоў Раней было так: у маленькай вясковай хаце, зусім цёмнай раніцай, калі нават і птушкі яшчэ не шчабечуць, бабуля ў белай хустачцы ўжо пільна ўзіралася ў акенца. Яна чакала іх, людзей, якія прыносілі весткі з “вялікай зямлі” ў маленькую вёсачку. Спадзяваліся на сустрэчу з імі і вайскоўцы ў час ваенных дзеянняў. […]

Продолжить чтение

Кветкі — ад сям’і Чэнтук

Дабрабыт і росквіт нашай роднай Дзятлаўшчыны складаюцца не толькі з прадуктыўнай работы прадпрыемстваў, развіцця сацыяльанга сектара, але і з поспехаў асобных дзятлаўчан. Кожны, мабыць, ужо ведае, што стаць прадпрымальнікам сёння можна вельмі проста і хутка. Іншая рэч –замацавацца ў прыватным бізнэсе, каб справа не згасла, а развівалася, даючы добры плён. Надзеі Чэнтук зрабіць гэта дапамагла […]

Продолжить чтение

Дзятлаўскія сыраробы атрымалі маскоўскае золата

З 15 па 18 верасня ў Маскве праходзіла Міжнародная харчовая выстава «WorldFood-2014». На працягу ўжо больш чым дваццаці гадоў на пачатку восені «WorldFood Moscow» збірае разам у цэнтральным выставачным комплексе «Экспацэнтр» на Чырвонай Прэсні прадстаўнікоў вядучых сусветных харчовых брэндаў, аптавікоў, прадстаўнікоў рознічнага гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання, дыстрыб’ютараў і простых спажыўцоў, а таксама журналістаў. Выстава «WorldFood» […]

Продолжить чтение

Свята салідных людей

Кастрычнік па добрай традыцыі адкрываецца святам залатога ўзросту – Днём пажылых людзей. Для кожнай арганізацыі Дзятлаўшчыны гэта час адзначыць тых, хто прысвяціў сумленнай працы дзеля Радзімы гады і дзесяцігоддзі сайго жыцця, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Напярэдадні Дня настаўніка СШ №3 горада Дзятлава сабрала на імпрэзу-шанаванне ветэранаў педагагічнай працы раёна, а таксама педагогаў-юбіляраў. Прысутных […]

Продолжить чтение

І. Дарафейчік: «Дзеці — гэта найвялікшая каштоўнасць»

Не кожны настаўнік можа пахваліцца тым, што ў скарбонцы яго працоўных узнагародаў ёсць Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета на жнівеньскай педагагічнай нарадзе гэтую высокую ўзнагароду атрымала таленавіты педагог з 34-гадовым стажам, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы №1 г. Дзятлава Ірына Уладзіміраўна Дарафейчык. Таксама ў ліку яе апошніх прафесійных дасягненняў — дыплом І ступені […]

Продолжить чтение

Восеньскі шарм брыльянтавага вяселля

Для Ніны Мікалаеўны і Івана Іванавіча Стэльмахаў з вёскі Ахонава кастрычнік адметны не толькі Днём пажылых людзей. Сёлета гэтая пара адзначыць сваё брыльянтавае вяселле — шасцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця. Пазнаёміліся яны на вясковых танцах у Ахонаве, куды са сваімі сяброўкамі прыходзіла Ніна з суседніх Клішавічаў. Яна была адной з чатырох сясцёр у шматдзетнай сям’і, якая ў […]

Продолжить чтение

«Сябры» дапамагалі, жартавалі, дзяліліся добрым настроем

На Дзятлаўшчыну ў чарговы раз наведаліся госці з Люксембурга — Рэнэ і Жоэль Фіш, муж і жонка, прадстаўнікі невялікай дабрачыннай арганізацыі пад назвай «Сябры ахвяраў чарнобыльскай трагедыі», або проста «Сябры», як яны самі сябе называюць. Дарэчы, «друзья» — адно з тых словаў, якія Рэно ведае па-руску. А яшчэ Рэно Фіш умее жартаваць на рускай мове. […]

Продолжить чтение

Адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова

— Па выніках васьмі месяцаў бягучага года можна ўжо ўпэўнена сказаць, што Гродзенская вобласць выканае задачы і рэалізуе планы, якія былі пастаўлены перад рэгіёнам на 2014 год. Валавы рэгіянальны прадукт з пачатку года склаў 103,7 працэнта, амаль ва ўсіх сферах дзейнасці адзначаецца станоўчая дынаміка, — з такой пазітыўнай статыстыкі пачаў чарговую выязную прэс-канферэнцыю з рэдактарамі […]

Продолжить чтение