Дзятлаўшчына “расказала” сваю гісторыю

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Ва ўдзельнікаў “Зецельскага фэсту” ў рамках акцыі “Ноч музеяў” была выдатная магчымасць пабачыць экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея райцэнтра, пазнаёміцца з гісторыяй дзятлаўскай зямлі, яшчэ больш паглыбіць свае веды аб роднай старонцы.

Для тых, хто любіць таямніцы

Менавіта для аматараў таемнага і цікавага, якія могуць праявіць веды, кемлівасць і крэатыў, каб разгадаць чарговую загадку гісторыі, у рамках “Зецельскага фэсту” і акцыі “Ноч музеяў” была арганізавана квэст-гульня “У пошуках скарбаў Радзівілаў”. Яе ўдзельнікі атрымалі шмат яркіх эмоцый і адрэналіну па дарозе ад старту да фінішу і, вядома ж, знайшлі салодкае “золата”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga