Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў па бягучых пытаннях дзейнасці і падыходах да планавання работы ў 2027 годзе.
– Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў сёлета надавала значную ўвагу стварэнню прафсаюзных камітэтаў у новых установах і арганізацыях, а таксама стымуляванню стварэння новых прафсаюзных структур. Немалаважным аспектам у бягучай дзейнасці стала арганізацыя і правядзенне розных культурна-масавых мерапрыемстваў у рэгіёне, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны і іншых значных падзей. Разгледжаны таксама пытанні зваротаў грамадзян, якія паступаюць у адрас прафсаюза.
Пры гэтым важнейшай задачай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў застаецца ўзмацненне практычных дзеянняў па далейшай абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, павышэнні ўзроўню арганізатарскай дзейнасці.
Агучаныя падыходы на 2027 год заснаваны на неабходнасці далейшага ўдасканалення прафсаюзных структур і павелічэнні іх колькасці сярод наймальнікаў.
Варта адзначыць, што работа парламентарыяў і прафсаюзаў звязана мэтай збалансаванасці абароны інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў у сучасных умовах, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga