Карціну, калі чалавек перасякае дарогу і пры гэтым актыўна гутарыць па мабільным тэлефоне, кожны з нас бачыў не раз. А вы ведаеце, што за гэта можна атрымаць штраф?

Што варта памятаць пешаходам, расказаў Аляксей Ярмак, дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Зэльвенскага, Дзятлаўскага раёнаў:

– На гэты раз хацелася б спыніцца на выкарыстанні гаджэтаў у час руху па дарозе. Заўважу, што прафілактычныя і маніторынгавыя мерапрыемствы ў гэтым кірунку, якія тычацца вадзіцеляў, праводзяцца рэгулярна, а цяпер ДАІ больш увагі пачала звяртаць на пешаходаў. Так, пунктам 17.2 Правілаў дарожнага руху (далей ПДР) прапісана, што пры перасячэнні дарогі па “зебры” пешаход павінен упэўніцца, што выхад на праезную частку бяспечны. Пераходзіць трэба “з разумнай абачлівасцю, пасля ацэнкі адлегласці да транспартных сродкаў, якія набліжаюцца, і іх хуткасці”. Зразумела, што размова па мабільным тэлефоне ў гэты час перашкаджае поўнасцю засяродзіцца на сітуацыі, таму пунктам 18.20 ПДР за падобнае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: калі парушальнік з гаджэтам цвярозы, яго чакае штраф ад адной да трох базавых велічыняў, калі ж ён яшчэ і ў стане алкагольнага ап’янення, то памер пакарання будзе ад трох да пяці базавых велічыняў. Таму, паважаныя пешаходы, будзьце ўважлівыя ў час перасячэння вуліц і не размаўляйце ў такія моманты па тэлефоне.

Ірына СТЫРНІК      

фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации