Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык пракаменціраваў зняцце ЗША санкцый з Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, Белінвестбанка, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Беларускай калійнай кампаніі і ААТ “Беларуськалій”:
– Зняцце санкцый акажа пазітыўнае значэнне, у першую чаргу, для эканомік нашых краін. Адмова ад такіх штучных бар’ераў – заканамерны і неабходны працэс, які дазволіць стымуляваць эканамічны рост і ў іншых краінах.
Акрамя павышэння даверу, падобныя крокі дазваляюць на рыначных і ўзаемавыгадных умовах узаемадзейнічаць з амерыканскімі банкамі і дзяржаўнымі структурамі ЗША. Абнаўленне ранейшых інструментаў руху капіталу відавочна прастымулюе ўзнаўленне гандлёвых сувязяў у сусветнай супольнасці. Банкаўскі і фінансавы сектары ў гэтым выпадку змогуць больш паўнацэнна ўзаемадзейнічаць для забеспячэння эканамічных сувязяў шырокага кола суб’ектаў гаспадарання на міжнароднай арэне. Страчаная раней магчымасць абароту каштоўных папер, руху сродкаў па рахунках, некаторае ажыўленне сферы ўзаемадзеяння дазволяць сфарміраваць шлях па справядлівым вяртанні нашай краіны ў лік паўнацэнных удзельнікаў міжнародных фінансавых адносінаў.
Беларускі бок заўжды дэманстраваў гатоўнасць да раўнапраўнага дыялогу і ўзнаўлення парушаных узаемавыгадных эканамічных і фінансавых ланцужкоў паміж партнёрамі.
Варта звярнуць увагу, што зняцце забароны на гандаль з Беларускай калійнай кампаніі ААТ “Беларуськалій” станоўча паўплывае не толькі на паступленне дадатковых сродкаў у бюджэт краіны, але і дапаможа ўхіленню на сусветным рунку дэфіцыту ўгнаенняў. Іх пастаўкі ў некаторай меры дазволяць шэрагу краін вырашыць харчовую праблему, якая нарастае.
Узаемныя пазітыўныя аспекты відавочныя, і іх варта паўнацэнна рэалізаваць, – падкрэсліў парламентарый.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga