На базе дзяржаўнай установы “Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адбылася анлайн-пляцоўка “Метадычны мост” для спецыялістаў сацыяльна-педагагічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь на тэму “Адаптацыя дзяцей-сірот да пражывання ў замяшчальнай сям’і. Распрацоўка мерапрыемстваў плана развіцця ў замяшчальнай сям’і”.

Аб удзеле ўстановы ў рэспубліканскім анлайн-форуме расказала дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Ляўкевіч:

– Гродзенскую вобласць на мерапрыемстве прадстаўляла педагог-псіхолаг нашага цэнтра Алена Франюк. Яна падзялілася вопытам работы па пытаннях асаблівасцяў сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі дзіцяці ў перыяд адаптацыі ў прыёмнай сям’і праз рэалізацыю мерапрыемстваў плана развіцця.

Алена Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу, што на Дзятлаўшчыне створана пэўная сістэма работы па метадычным суправаджэнні замяшчальных бацькоў у перыяд адаптацыі дзіцяці ў сям’і.

Падрабязна яна спынілася на змесце арганізацыйнай і метадычнай работы з сем’ямі, якія прынялі на выхаванне дзяцей. Расказала, што такая дзейнасць будуецца з дапамогай актыўнага выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, функцыянавання клубных фарміраванняў. Акцэнтавала ўвагу на асаблівасцях псіхалагічнага суправаджэння замяшчальных сем’яў.

Напрыканцы свайго выступлення Алена Уладзіміраўна падкрэсліла, што спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых формаў і метадаў, скіраваных на ўдасканаленне работы і даступнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі для непаўналетніх.       

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации