Члены Савета Рэспублікі Павел Ашурык, Андрэй Жамойда, Алена Стальбоўская, Андрэй Янушка прынялі ўдзел у пасяджэнні чарговай сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па шырокім коле пытанняў.
– У мінулым годзе дэпутаты Гродзенскага рэгіёна ўдзельнічалі ў асноўных палітычных падзеях, вялі работу з насельніцтвам і садзейнічалі рэалізацыі рашэнняў для развіцця рэгіёна. Актыўна праводзіліся сустрэчы з насельніцтвам, вялася тлумачальная работа. Члены моладзевага савета пры абласным Савеце дэпутатаў таксама дапамагалі далучаць людзей да грамадскага жыцця.
На пасяджэнні была зацверджана справаздача аб выкананні бюджэту Гродзенскай вобласці за 2025 год. Аб’ём абласнога бюджэту па даходах у цэлым павялічыўся больш чым на 122 мільёны рублёў за кошт падатковых і непадатковых даходаў, беззваротных паступленняў. У 2025 годзе за сродкі абласнога бюджэту ажыццяўлялася рэалізацыя 22 Дзяржаўных праграм. На іх фінансаванне было скіравана больш за 60 % ад расходаў бюджэту.

Акрамя таго, адбылася абгрунтаваная дыскусія па ўдакладненні бюджэту рэгіёна на 2026 год. На бягучыя і капітальныя расходы сёлета будзе скіравана больш за восем мільёнаў рублёў, на адзін мільён рублёў павялічваецца Інвестыцыйная праграма Гродзенскай вобласці на 2025-2027 гады, – адзначыў сенатар Павел Ашурык.
– Разгледжана эфектыўнасць рэалізацыі Дзяржаўных праграм на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Большасць іх выкананы і прызнаны высокаэфектыўнамі. Па некаторых у бліжэйшай перспектыве адбудзецца дапрацоўка і карэкціроўка ў частцы выхаду на высокаэфектыўную рэалізацыю. Паколькі Дзяржпраграмы ахопліваюць практычна ўсе сферы і кірункі ў рэгёне, на працягу года гэта пытанне будзе заслухана больш падрабязна, – абазначыў парламентарый Андрэй Жамойда.
– Зацверджаны на сесіі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе нацыі” на 2026-2030 гады заслугоўвае асаблівай увагі, бо прыярытэтнымі напрамкамі ў галіне аховы здароўя з’яўляюцца распрацоўка мер па яго ахове ў грамадзян, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця, здароўезберажэння і далейшае ўдасканаленне аказання насельніцтву амбулаторна-паліклінічнай дапамогі. Гэта ўклад у будучыню і жыццё насельніцтва Гродзенскага рэгіёна, – падкрэсліў парламентарый Андрэй Янушка.
– Эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне кадравых рэсурсаў, стварэнне ўмоваў для іх замацавання, шырокае ўкараненне ў практыку новых відаў спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі і развіццё аховы здароўя ў рэгіёнах, у тым ліку па сродках арганізацыі работы не менш, чым трох міжраённых цэнтраў у кожнай вобласці рэспублікі, дазволіць дасягнуць асноўнай мэты Дзяржаўнай праграмы – павелічэння чакаемай працягласці жыцця, зніжэння агульнага каэфіцыента смяротнасці насельніцтва, – адзначыла сенатар Алена Стальбоўская.
– Мяркуецца, што непасрэдная работа дэпутацкага корпусу і парламентарыяў па вызначэнні кірункаў эфектыўнага выканання ўсіх Дзяржаўных праграм, эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў дазволіць дасягнуць яшчэ больш значнага сацыяльнага эфекту ў краіне, – падкрэслілі сенатары.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga