Зіма здзіўляе беларусаў снегам і нізкімі тэмпературамі. Калі некалькі тыдняў таму ўсе актыўна чысцілі сумёты, то цяпер увага пераключылася на работу ўстановаў і службаў пры -30 градусах па цэльсію.
Як нізкія тэмпературы ўплываюць на гандлёвае абслугоўванне дзятлаўчан, якія жывуць у населеных пунктах, дзе няма стацыянарных магазінаў, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.
– У перыяд моцных маразоў вялікая ўвага надаецца гандлёваму абслугоўванню насельніцтва аўтамагазінамі ў сельскай мясцовасці, – патлумачыла Вольга Антонаўна. – На сёння праблемных пытанняў не паступала, аўталаўкі прыязджаюць згодна з графікамі. Пастаянна падтрымліваецца цесная сувязь са старшынямі сельвыканкамаў і старастамі населеных пунктаў раёна, усе яны ведаюць пра тое, што ў выпадку спазнення аўталаўкі на 10-15 хвілін павінны будуць праінфармаваць пра гэта насельніцтва, каб людзі не стаялі на холадзе, не чакалі. Аднак такіх сітуацый пакуль не было. Выязное гандлёвае абслугоўванне вяскоўцаў праходзіць у штатным рэжыме.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga