Хочаце быць у курсе апошніх падзей, пазнаваць пра новыя тэндэнцыі ў свеце моды, тэхналогій, навукі або проста атрымліваць асалоду ад займальных гісторый? Тады вам – у бібліятэку!

У нас шырокі выбар часопісаў і газет на любы густ.  Тут знойдзецца што пачытаць і для дарослых, і для дзяцей.

Прапануем вашай увазе газеты “Перамога”, “Гродзенская праўда”, “Сябар пенсіянера”, “Жаночая газета”, “Звязда”, “Знамя юности”, “Культура”, “Літаратура і мастацтва”, “Народная газета”, “Рэспубліка”, “СБ. Беларусь сёння”, “Сельская газета”, “7 дзён”, “Гаспадынька”. Газета для дзяцей і падлеткаў – “Зорька”.

У нас разнастайны выбар часопісаў – “Добры сусед”, “Дамашні”, “Ксюша для тых, хто вяжа”, “Ксюша для аматараў рукадзелля”, “Кудесница”, “Народны доктар”, “Наша кухня”, “Аднак, жыццё!”, “Падзяліся парадай”, “Сваты”, “Такія справы”, “Тваё здароўе”, “1000 парад”, “1000 парад кулінару”, “Гаспадар”, “Я на пенсіі”.

Часопісы для дзяцей і падлеткаў – “Бярозка”, “Вясёлка”, “Чароўны”, “Фантазёры”, “Юны ратаўнік”.

Чакаем вас у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы, дзе заўсёды цікава і пазнавальна.  Чытайце, натхняйцеся, развівайцеся разам з намі!

Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации