Самыя актуальныя тэмы размоваў на Дзятлаўшчыне – моцнае паніжэнне тэмператур і слізгота на вуліцах. Чытачы газеты “Перамога” цікавяцца па тэлефоне, ці прымаюцца меры супраць галалёду.

На пытанне адказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– У горадзе на падсыпцы вуліц працуе брыгада па добраўпарадкаванні ў саставе сямі чалавек. Найперш удзяляем увагу дарогам у жылым сектары, адкуль дзятлаўчане дабіраюцца ў цэнтр горада. Камунальнікі пасыпаюць тратуары пясчана-салявой сумессю, а таксама пяском. Заўважу, што ў моцныя маразы, як сёння, такая сумесь ужо праз гадзіну крышталізуецца, не даючы стопрацэнтнага эфекта. Тым не менш, работа прадаўжаецца. На дадзены момант камунальная служба працуе на вуліцах, якія прылягаюць да цэнтра, у мікрараёне вуліцы Навагрудскай гэту работу выконваюць дворнікі. Таксама мы папаўняем скрыні з пяском, размешчаныя ў горадзе, каб дзятлаўчане маглі самі скарыстацца імі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации