Ад зваротаў грамадзян да адміністрацыйных працэдур

Галоўнае Грамадства

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар-вучоба для спецыялістаў дзяржаўных арганізацый раёна.

На парадак дня былі вынесены пытанні, якія тычыліся як удасканалення работы з насельніцтвам, так і работы эканомікі.

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Жэгала спынілася на палажэннях Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2022 года № 93 “Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі”, у які сёлета ў сакавіку на аснове напрацаванай практыкі былі ўнесены пэўныя карэктывы.

Аб асаблівасцях прававога рэгулявання і работы з рознымі відамі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў спецыялістам нагадала намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Марына Панкевіч.

Якія важныя нюансы пры арганізацыі і правядзенні закупак тавараў, работ, паслуг трэба ўлічваць, каб не парушаць дзеючага заканадаўства, патлумачыла галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Ганна Буцько.

Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па сродках праграмнага комплексу “адно акно” расказала галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно” Станіслава Ганчар.

Пасля кожнага выступлення ў прысутных была магчымасць задаць спецыялісту пытанні, атрымаць на іх поўныя кампетэнтныя адказы.

Папоўненыя і ўдасканаленыя ў час семінару-вучобы веды паспрыяюць павышэнню якасці работы спецыялістаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga