Праект “Са знакам якасці”. Утульнасць звонку і ўнутры

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

За апошні год Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук моцна пераўвасобілася.

За сродкі раённага бюджэту тут былі праведзены мадэрнізацыя фасада і рамонт даху. Аб бягучым рамонце ў фае школы паклапаціўся сам калектыў установы адукацыі напярэдадні новага навучальнага года.

– У час адкрыцця шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі ў лістападзе мінулага года старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў школе сертыфікат на 20 тысяч рублёў з раённага бюджэту на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, – расказала дырэктар навучальнай установы Алена Круглова. – Гэтыя сродкі мы выкарысталі на закупку будаўнічых матэрыялаў для рамонту першага паверха школы.

У памяшканні была ўсталявана падвясная столь, укладзены лінолеум, праведзена мадэрнізацыя ўнутраных сцен, заменены свяцільнікі. Таксама было сабрана пяць тысяч рублёў спонсарскай дапамогі, за гэтыя сродкі абноўлены стэнды з інфармацыяй.

Усе работы выкананы гаспадарчым спосабам стараннямі тэхнічнага персаналу ўстановы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ



Теги: