І памяць сэрца гаворыць

Грамадства Свежыя навіны

Настаўнікі і навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы на працягу апошніх двух месяцаў плённа рыхтаваліся да агляду-конкурсу музеяў і музейных пакояў “І памяць сэрца гаворыць”.

Навучэнцы і настаўнікі школы падрыхтавалі для кампетэнтнага журы экскурсію ў музеі. Яна складалася з некалькі частак: падарожжа па інтэрактыўнай карце “Ваенная гісторыя Дварца”, дзе можна было азнаёміцца з помнікамі, якія ўстаноўленыя на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета і прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама правялі экскурсію па экспазіцыі, прымеркаванай гісторыі баявога шляху 556 стралковага палка ў час вызвалення Беларусі і вёскі Дварэц ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя гэтага, журы быў прадстаўлены музейны праект “Дварэц у гады Вялікай Айчыннай вайны” і дакументальны фільм “У герояў два жыцця. Другое у нашых сэрцах”.

Віталь ІВАНАШКА,
кіраўнік школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць” Дварэцкай СШ