Двайны хет-трык Арцёма Гузіка

Важнае Спорт і турызм

Нападаючы ФСК “Дзятлава” аформіў яго за дзве гульні чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, забіўшы ў вароты сапернікаў па тры галы.

12 мая, у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у Дзятлаве прайшоў матч 3-га тура чэмпіянату, у якім дзятлаўчане на сваім полі пры магутнай падтрымцы балельшчыкаў разграмілі ФК “Воранава” з лікам 4 : 0.

Каманда Уладзіміра Ганчара паказала напорыстую зладжаную гульню і не пакінула воранаўцам шансаў, завяршыўшы матч “ усухую”. Першы тайм – 2 : 0 на карысць гаспадароў поля, у другім тайме гэты лік падвоіўся.

Выніковым бамбардзірам гульні, акрамя Арцёма Гузіка, стаў Павел Ляцяга, на рахунку якога 1 забіты мяч.

Наступную гульню чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе дзятлаўчане правядуць 19 мая таксама дома ў Дзятлаве, на стадыёне “Колас”, супраць ФК “Смаргонь”. Падтрымаем нашых!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga